Лінолевая кіслата
Лінолевая кіслата | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₈H₃₂O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-470-9 |
SMILES | |
ChemSpider |
Лінолевая кіслата — ненасычаная вышэйшая карбонавая кіслата з неразгалінаваным ланцугом і дзвюма ізаляванымі двайнымі сувязямі, С18Н32О2. Адносіцца да незаменных тлустых кіслот.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Linoleic-acid-from-xtal-1979-3D-balls.png/220px-Linoleic-acid-from-xtal-1979-3D-balls.png)
Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература плаўлення −11 °C, тэмпература кіпення 182 °C. Шчыльнасць 0,903 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Раствараецца ў арганічных растваральніках. На паветры паступова акісляецца. Рэакцыі, характэрныя карбонавым кіслотам і этыленавым вуглевадародам.
Лінолевая кіслата ў выглядзе трыгліцэрыдаў уваходзіць у склад раслінных алеяў, (сланечнікавага, ільнянога, канаплянага, соевага, перылавага і інш.). У вышэйшых раслін лінолевая кіслата ўтвараецца з алеінавай кіслаты[1].
Выкарыстанне
Трыгліцэрыды лінолевай кіслаты ўжываюцца ў вытворчасці лакаў, фарбаў, пакосту, эмаляў.
Крыніцы
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 422. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
Літаратура
- Лінолевая кіслата // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 139. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Линолевая кислота // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
- Незаменимые жирные кислоты (руск.) — Артыкул на сайце ХиМиК.ру
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лінолевая кіслата