Лірыка
Лі́рыка — адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб'ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара. Прадметам адлюстравання ў лірыцы з'яўляецца менавіта духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй, пачуццяў.
Сувязь з драмай і эпасам
Лірыка — самастойны, вельмі старажытны род літаратуры, але яна не супрацьстаіць ні эпасу як аб'ектыўнаму апавяданню пра пэўныя падзеі, ні драме з яе скразным канфліктна напружаным дзеяннем. Наадварот, на працягу ўсяго развіцця літаратуры лірыка кантактавала, узаемадзейнічала з эпасам і драмай. Лірычныя элементы няцяжка знайсці ў эпічных і драматычных творах (лірычныя адступленні, асаблівая эмацыянальная насычанасць твораў, прасякнутасць іх аўтарскімі пачуццямі). У сваю чаргу ў лірыцы можна выявіць элементы эпасу (зачаткі сюжэта) і драмы (напружанасць думкі і пачуцця, дыялагічная форма выяўлення).
Разнавіднасці лірыкі
- Грамадзянская лірыка.
- Філасофская лірыка.
- Медытатыўная лірыка.
- Пейзажная лірыка.
- Інтымная лірыка.
- Духоўная лірыка.
- Сугестыўная лірыка.
Падзел лірыкі на жанры і разнавіднасці досыць умоўны.
Глядзі таксама
Літаратура
- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.