Ліў Ульман

Ліў Ульман
Дата нараджэння 16 снежня 1938(1938-12-16)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Linn Ullmann[d]
Месца працы
Прафесія сцэнарыст, аўтабіёграф, кінаактрыса, тэлеактрыса, тэатральная актрыса, тэлерэжысёр
Узнагароды
Knight Grand Officer of the Order of Saint Olav

Medal of honor Dag Hammarskjold[d] (1985)

прэмія «Даностыя»[d] (2007)

South Trøndelag county Culture Award[d] (2001)

Telenor Culture Award[d] (2009)

Arts Council Norway Honorary Award[d] (1997)

Oslo City Culture Award[d] (2012)

Trondheim Municipality Culture Award[d] (1987)

The Amanda Committee's Honorary Award[d] (1992)

літаратурная прэмія Пер Гюнта[d] (1973)

Q19360313? (2008)

Four Freedoms Award – Freedom from Want[d]

Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе (2004)

Haugesund Walk of Fame[d] (2016)

Den Spillende Faun[d] (1995)

Silver Shell for Best Actress[d] (1988)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — драма

прэмія «Оскар» за выбітныя заслугі ў кінематографе[d] (2021)

honorar citizen of Trondheim[d] (1997)

IMDb ID 0880521
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліў Ёхана Ульман (нарв.: Liv Johanne Ullmann; нар. 16 снежня 1938, Токіа, Японія) — нарвежская актрыса. Набыла сусветную вядомасць дзякуючы сваім ролям у фільмах Інгмара Бергмана і Яна Труэля.

Біяграфія

Ліў Ульман нарадзілася ў Токіа, вырасла ў Канадзе, вучылася акцёрскаму майстэрству ў Лондане, працавала ў тэатры Ставангера, а пазней іграла ў Нацыянальным тэатры ў Осла. Яе зорка ўзышла ў 1966 годзе, калі яна знялася (разам з Бібі Андэрсан) у адным з найвялікшых фільмаў Інгмара Бергмана — «Персона» — у ролі Элізабет Фогелер, актрысы, якая змоўкла ў час спектакля і адмовілася гаварыць наогул.

Да гэтага фільма Ліў Ульман знялася ў пяці нязначных нарвежскіх і адным шведскім фільмах. Дзякуючы «Персоне» Ульман атрымала ролі ў амерыканскіх рэжысёраў. Пасля здымалася ў многіх фільмах рэжысёра Інгмара Бергмана, ад якога нарадзіла дачку, якая стала вядомай у Швецыі журналісткай. Неаднаразова намінавалася на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю.

Акрамя працы з Бергманам, Ліў Ульман сыграла на Брадвеі і ў Галівудзе велізарную колькасць роляў у п’есах Генрыка Ібсена. У 1977 годзе выйшла яе аўтабіяграфія «Змены».

У 1980-я гады Ліў Ульман занялася рэжысурай, яе фільмы ўдастоены шматлікіх прэмій. У 1995 годзе экранізавала раман-эпапею нарвежскай пісьменніцы нобелеўскай лаўрэаткі Сігрыд Унсет «Крысцін, Лаўрансава дачка».

Зноскі

  1. Liv Ullmann // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Liv Ullmann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.