Маліна
Маліна | |||||||||||||||||
Маліна звычайная (Rubus idaeus L.) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Rubus fruticosus L. 1753
| |||||||||||||||||
|
Маліна[4] (Rubus) — род (падрод) кветкавых раслін сямейства ружавых.
Назва
Навуковая назва роду rubus значыць «ажына», звязана этымалагічна з назвай чырвонага колеру (пар. дыялектнае па паходжанні лац.: rūfus «ярка-чырвоны»[5]).
Батанічнае апісанне
Род прадстаўлены шматгадовымі травамі, але часцей за ўсё гэта дравяністыя калючыя расліны (лістападныя кусты) з прамастойнымі, паўзучымі або распасцёртымі галінамі і чарговым простым або складаным лісцем з прылісткамі. Кусты дасягаюць вышынёю да 3 метраў і маюць шматгадовае карэнішча. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае.
Кветкі абодваполыя, рэдка — аднаполыя. Размяшчаюцца яны па адным або сабраны зверху ў пазухавыя гронкавыя або шчытковыя суквецці. Гіпантый плоскі або варонкападобны, утвораны звычайна пяцічленным калякветнікам і заключае шматлікія тычынкі і песцікі.
Плод — складаная касцянка (шматкасцянка), чырвоная ці жоўтая, рознага смаку і водару.
Арэал
Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 6 відаў[6], найбольш вядомая маліна звычайная, трапляецца ў сырых лясах, хмызняках.
Значэнне і ўжыванне
Са старажытных часоў насельніцтва зямнога шара ўжывае ў ежу плады многіх відаў роду: маліну (Rubus idaeus) (віды падроду Idaeobatus), ажыну (Rubus caesius) (цёмнаплодныя віды, якія адносяцца да падроду Rubus, асабліва багата прадстаўленыя ў Еўропе), касцяніцы арктычныя (Rubus arcticus) і марошку (Rubus chamaemorus).
У культуры з IV ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове маліны звычайнай, або чырвонай (Rubus idaeus), маліны чорнаваласістай (Rubus melanolasius) і інш. Плады маюць у сабе 5—7 % цукру, 1,5—2 % арганічных кіслот, вітаміны B, C, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.
Віды
У родзе каля 330[7] (Паводле іншых звестак 600) відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і.
Шырокі род дзеляць прыкладна на пятнаццаць падродаў:
Rubus subg.
- Anoplobatus (Focke) Focke — Малінаклён
- Chamaebatus (Focke) Focke
- Chamaemorus (Hill) Focke — Марошка
- Comaropsis (Focke) Focke
- Cylactis (Raf.) Focke
- ×Cyclobatus Holub
- Dalibardastrum Focke
- Diemenicus A.R.Bean
- Idaeobatus (Focke) Focke — Маліна
- ×Idaeorubus Holub
- Lampobatus (Focke) Focke
- Malachobatus (Focke) Focke
- Micranthobatus (Fritsch) Kalkman
- Orobatus (Focke) Focke
- Rubus
Некаторыя вядомыя віды:
- Rubus arcticus
- Rubus armeniacus
- Rubus candicans
- Rubus chamaemorus — Маліна прыземістая, ці Марошка прысадзістая, ці Марошка
- Rubus caesius — Ажына, ці Ажына шызая, ці Ажыны, ці Чорныя маліны, ці Яжына, ці Жавікі, ці Ажыннік, ці Скарбарыха, ці Жавіна, ці Жавіннік
- Rubus fructicosus
- Rubus glaucus
- Rubus humulifolius
- Rubus idaeus — Маліна звычайная, ці Маліна
- Rubus matsumuranus
- Rubus nemorosa
- Rubus nessensis — Куманіка, ці Ажына неская, ці Ажына, ці Дуброўка, ці Ажэўні, ці Жавіны, ці Чорныя маліны, ці Жавіна, ці Жавіннік, ці Ажавіна
- Rubus neveus
- Rubus odoratus
- Rubus sachalinensis
- Rubus saxatilis — Касцяніцы, ці Касцяніцы камяністыя, ці Коцезелле, ці Касцянка, ці Касцяніка
Асноўныя шкоднікі і хваробы расліны
Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць[6]:
- Малінавыя жукі (Byturidae)
- Даўганосік малінава-сунічны (Anthonomus rubi)
- Галіца малінавая сцябловая (Lasioptera rubi)
Сярод асноўных хваробаў вылучаюць[6]:
- антракноз
- шэрая гніль
- хлароз
- мазаіка
- пурпуровая плямістасць
- вірусныя хваробы і інш.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Rubus на сайте Germplasm Resources Information Network — (GRIN)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Walde A., Hofmann J. B. Lateinisches etymologisches Wörterbuch. — Heidelberg, 1938. — Т. I. — С. 445, 448.
- ↑ а б в Валузнёў А. Р.. Маліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 285.
- ↑ Віды рода Rubus на сайце The Plant List.
Літаратура
- Пярэднеў У. Маліна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
- Малина // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)