Матэматычная статыстыка

Матэматычная статыстыка — навука, якая распрацоўвае матэматычныя метады сістэматызацыі і выкарыстання статыстычных дадзеных для навуковых і практычных высноў.

У многіх сваіх частках матэматычная статыстыка абапіраецца на тэорыю імавернасцей, якая дазваляе ацаніць надзейнасць і дакладнасць высноў, якія робяцца на падставе абмежаванага статыстычнага матэрыялу (напр., ацаніць неабходны аб'ём выбаркі для атрымання вынікаў неабходнай дакладнасці пры выбарачным абследаванні).

Літаратура

Гл. таксама

  • Прыкладная статыстыка
  • Статыстычныя метады
  • Тэорыя імавернасцей
  • Тэорыя прыняцця рашэнняў
  • Фактарны аналіз