Мацей Сулькевіч
Мацей (Магамет) Сулькевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1865 |
Месца нараджэння | маёнтак Кемейшы, Лідскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер в. Кемейшы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь |
Дата смерці | 15 ліпеня 1920 (54 гады) |
Месца смерці | Баку, АССР |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1883—1920 |
Званне | |
Камандаваў |
Модлінскі 57-й пяхотны полк, 33-я пяхотная дывізія, 37-ы армейскі корпус, 1-ы Мусульманскі корпус |
Бітвы/войны |
Руска-японская вайна Першая сусветная вайна Вайна за незалежнасць Азербайджана |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Маце́й Сульке́віч (польск.: Matwiej Sulejman Sulkiewicz, азерб.: Süleyman bəy Sulkeviç, таксама вядомы як Магамет Сулейманавіч Сулькевіч, Сулейман Сулькевіч і Мамед бек Сулькевіч, 20 ліпеня 1865, маёнтак Кемейшы, Лідскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер вёска Кемейшы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь — 15 ліпеня 1920 года) — расійскі і азербайджанскі ваенны, крымскататарскі дзеяч, генерал-лейтэнант[1].
Юнацтва
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/POL_COA_Je%C5%BC.svg/110px-POL_COA_Je%C5%BC.svg.png)
Мацей Сулькевіч нарадзіўся ў сям’і нашчадкавых шляхцічаў Віленскай губерні, паводле нацыянальнасці — беларускі татарын. Яго бацька, Аляксандр Сулькевіч, даслужыўся да чыну падпалкоўніка ў гусарскім палку[2][3].
Будучы нашчадкам татарскіх арыстакратычных сем’яў Вялікага Княства Літоўскага, Мацей Сулькевіч прысвяціў сваё жыццё ваеннай кар’еры. Атрымаўшы агульную адукацыю ў Міхайлаўскім кадэцкім корпусе ў Варонежы, паступіў у Міхайлаўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу.
Па заканчэнні вучылішча па першым разрадзе падпаручнік Сулькевіч быў накіраваны ў 6-ю артылерыйскую брыгаду. З 3 кастрычніка 1889 года паручнік Сулькевіч — слухач Мікалаеўскай акадэміі генеральнага штаба. У ліпені 1894 года за выдатныя поспехі ў навуках у акадэміі яму быў нададзены чын штабс-капітана.
Служба ў расійскім войску
20 ліпеня 1894 года Мацей Сулькевіч атрымаў званне капітана. Прадпісаннем камандуючага войскамі Адэскай ваеннай акругі № 5084 быў накіраваны ў штаб 7-га армейскага корпуса. У 1899 годзе атрымаў Ордэн Святога Станіслава. У тым жа годзе становіцца падпалкоўнікам. У 1902 годзе Мацей Сулькевіч выдаў у Адэсе на свае сродкі кнігу «Даследаванне паходжання і цяперашняе становішча літоўскіх татараў» польскага ўсходазнаўца, прафесара Пецярбургскага ўніверсітэта Антона Мухлінскага (1808—1877).
У 1903 годзе быў прызначаны начальнікам штабу 15-й пяхотнай дывізіі. 6 снежня 1903 года Сулькевіч атрымаў званне палкоўніка. Падчас руска-японскай вайны служыў у 8-м армейскім корпусе. Быў удзельнікам Мукдэнскай бітвы. У чэрвені 1905 прызначаны камандзірам 57-га пяхотнага Модлінскага палка. Быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны 2-й ступені з мячамі, ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам. 20 мая 1907 года ўзнагароджаны залатой зброяй з надпісам «За адвагу»[4].
Увосень 1910 года Мацей Сулькевіч становіцца генерал-маёрам. Праз некаторы час прызначаны генерал-кватэрмайстарам штабу Іркуцкай ваеннай акругі. Быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 2-й і 3-яй ступеняў. У 1915 годзе быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені. 26 красавіка 1916 года Мацею Сулькевічу было нададзена званне генерал-лейтэнанта. У кастрычніку 1917 года афіцэр Генеральнага Штаба генерал-лейтэнант Сулькевіч быў вылучаны на пост камандзіра 1-га Мусульманскага корпуса, які планаваў сфарміраваць Часовы ўрад.
Крымскі краявы ўрад
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Flag_of_the_Crimean_Regional_Government.svg/200px-Flag_of_the_Crimean_Regional_Government.svg.png)
У 1918 годзе Мацей Сулькевіч прыехаў у Крым, дзе 25 чэрвеня 1918 года стаў прэм’ер-міністрам, міністрам унутраных і ваенных спраў першага Крымскага краявога ўрада[5].
Мацей Сулькевіч прызначыў Асана Сабры Айвазава (1878—1938) паслом Крыма ў Асманскай імперыі і наладзіў сувязі з мусульманскімі краінамі, утворанымі на тэрыторыі Расійскай імперыі. Вядомы ў Крыме як Сулейман-паша. Імкнуўся склікаць Крымскі курултай (устаноўчы збор), які б абвясціў стварэнне крымскататарскай дзяржавы[1].
Пасля сыходу з Крыма нямецкіх акупацыйных войскаў урад Сулькевіча 15 лістапада 1918 года перадаў уладу другому Крымскаму краявому ўраду на чале з Саламонам Крымам[6].
Служба ў Азербайджане
У снежні 1918 года Мацей Сулькевіч прыбыў у Азербайджан, дзе быў вядомы як Мамед-бек. Камандаваў 1-м Мусульманскім корпусам[7]. 26 сакавіка 1919 года загадам № 147 па ваенным ведамстве генерал-лейтэнант Сулькевіч быў прызначаны начальнікам Генеральнага штаба ўзброеных сіл Азербайджану[8]. Мар’ям, жонка Мацея Сулькевіча, працавала ў школе для дзяўчын Гаджы Тагіева і была актыўным членам Дабрачыннай арганізацыі бакінскіх мусульманак. Мацей Сулькевіч згуляў вялікую ролю ў стварэнні ваеннага саюза паміж Грузіяй і АДР.
Расстрэл
У маі 1920 года Мацей Сулькевіч быў арыштаваны ВЧК. Апошнія дні перад расстрэлам ён правёў у Баілаўскай турме. 15 ліпеня Сулькевіч быў расстраляны за «контррэвалюцыйную дзейнасць». Мамед Эмін Расулзадзэ ўспамінае ў сваёй кнізе:
![]() |
…Чалавек, які сядзеў разам з ім, Мехмедам Алі бекам, казаў: «Генералу загадалі ісці за чэкістамі. Мы зразумелі, што надышоў яго час смерці. Мы не адважваліся паглядзець яму ў вочы, не маглі знайсці патрэбных словаў. Генерал Сулькевіч апярэдзіў нас, сказаўшы, ціхім, але ўпэўненым голасам, словы, якія я ніколі не забуду: „Шчаслівы, што паміраю салдатам мусульманскага войска. Бывайце!“» | ![]() |
Гл. таксама
- Крымская Народная Рэспубліка
- Крымскі краёвы ўрад
- Наман Чэлебіджыхан
- Асан Сабры Айвазаў
- Пётр Балбачан
- Нацыянальная партыя Крыма, 1917
- Крымская аперацыя, 1918
- Саламон Крым
- Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка
Зноскі
- ↑ а б МАРАКОЎ Л. Сулькевіч Мацей Аляксандравіч
- ↑ Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — С. 576
- ↑ Сулькевич М. А.
- ↑ Исмаилов Э. Э. Золотое оружие с надписью «За храбрость». Списки кавалеров. 1788—1913. — М., 2007, с. 390
- ↑ Александр Пученков «Независимый Крым в 1918 года» Архівавана 15 мая 2014.
- ↑ ХРОНОС — всемирная история в Интернете. Крымское краевое правительство.
- ↑ НАЗИРЛИ Ш. Служение Отечеству //Зеркало.аз.(недаступная спасылка)
- ↑ Азербайджанская Демократическая Республика (1918—1920). Армия. (Документы и материалы). Баку, 1998, с.86.
Літаратура
- Залесский К. А.:Кто был кто в ПМВ.
- Назирли Шамистан — Расстрелянные генералы Азербайджана. Güllələnmiş Azərbaycan Generalları — 2-е изд. — М. Баку. — 2006 г. — 655 стр.
- ХРОНОС — всемирная история в Интернете. Сулькевич Матвей Александрович.
- «1K»: Новости Украины и Крыма N 75: Литовский татарин, который хотел примирить всех Архівавана 15 красавіка 2008.
- Гасырлар авазы — Эхо веков. Научно-документальный журнал. Российский генерал Сулейман Сулькевич Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Крым в XX веке. «Без победителей». К 75-летию окончания Гражданской войны. Архівавана 24 лістапада 2007.
- Республиканский комитет по охране культурного наследия Автономной Республики Крым. Под командой Сулькевича и Шнейдера(недаступная спасылка)
- Неизвестные страницы из жизни генерал-лейтенанта М. Сулькевича Архівавана 5 сакавіка 2016.
- КРЫМСКОЕ КРАЕВОЕ ПРАВИТЕЛЬСТВО ГЕНЕРАЛА М. А. СУЛЬКЕВИЧА
- Сулькевич Масей (Мухаммед бек) — генерал-лейтенант, начальник Генштаба Национальной Армии АДР
- Биография по материалам журнала «Татарстан»