Азіяцкі муфлон (Ovis orientalis) — млекакормячае з роду горных бараноў падсямейства казіных сямейства пустарогіх. З’яўляецца продкам свойскай авечкі. Утварае 5 падвідаў. Распаўсюджаны ад Закаўказзя і паўднёвых частак Туркменістана і Таджыкістана да Міжземнага мора і паўночна-заходняй часткі Індыі. Жыве ў гарах, можа падымацца да вышыні каля 4 000 м.