Міжнароднае таварыства працоўных

Міжнароднае таварыства працоўных
Адміністрацыйны цэнтр Лондан, Вялікабрытанія
Тып арганізацыі палітычны інтэрнацыянал
Заснаванне
Дата заснавання 28 верасня 1864 года
Ліквідацыя
Дата скасавання 15 ліпеня 1876 года
Колькасць членаў 6 500 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнароднае таварыства працоўных або Першы інтэрнацыянал — першая міжнародная рабочая арганізацыя.

Гісторыя

28 верасня 1864 года у Лондане прайшоў мітынг у падтрымку паўстання ў Польшчы. У мітынгу ўдзельнічалі англійскія рабочыя, а таксама рабочыя-імігранты з Францыі і Германіі. На мітынгу было прынята рашэнне аб стварэнні міжнароднай рабочай арганізацыі, якая атрымала назву Міжнароднае таварыства працоўных. Старшынёй таварыства стаў Карл Маркс. Устаноўчы маніфест арганізацыі быў прыняты 1 лістапада 1864 года.

3-8 верасня 1866 года ў Жэневе адбыўся I кангрэс Інтэрнацыянала, у якім удзельнічалі 60 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 25 секцый і 11 таварыстваў Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі і Германіі. Кангрэс абмеркаваў пытанне аб прафсаюзах. У рашэнні кангрэса было сказана, што прафсаюзы павінны арганізаваць барацьбу пралетарыяту супраць сістэмы наёмнай працы і ўлады капіталу - барацьбу не толькі эканамічную, але і палітычную. Сярод іншага, патрабаваліся 8-гадзінны працоўны дзень, ахова жаночай і забарона дзіцячай працы, бясплатная політэхнічная адукацыя, увядзенне рабочых міліцый замест пастаянных войскаў.

2-8 верасня 1867 года ў Лазане сабраўся II кангрэс, на якім былі таксама дэлегаты ад Бельгіі і Італіі. Рэзалюцыя кангрэса абвяшчала неад’емнасць палітычных свабод як умовы сацыяльнага вызвалення пралетарыяту.

6—13 верасня 1868 года ў Бруселі прайшоў III кангрэс Інтэрнацыянала пры ўдзеле сотні дэлегатаў (дадаліся ўдзельнікі з Іспаніі). У выніку вострых спрэчак і гарачых дыскусій было прынята рашэнне, што не толькі рудні, шахты, лясы, фабрыкі і да таго падобнае павінны быць звернутыя ў грамадскую ўласнасць, але і зямля.

6-12 верасня 1869 года адбыўся IV кангрэс інтэрнацыянала ў Базелі. Кангрэс прымае рашэнне арганізаваць працоўных у таварыствы супраціву і заклікаў да абагульнення зямлі.

У 1872 годзе ў Гаазе прайшоў V кангрэс таварыства. На гэтым кангрэсе ў інтэрнацыянале адбыўся раскол на дзве плыні - марксістаў і анархістаў. Група дэлегатаў, сканцэнтраваная вакол ідэй Міхаіла Бакуніна, абвінаваціла Маркса ў аўтарытарызме, завошта была выключаная з кіруючых органаў інтэрнацыяналу. Выключаная група ўтварыла сваю арганізацыю пад назвай Анархісцкі інтэрнацыянал. Анархісцкі інтэрнацыянал правёў яшчэ некалькі кангрэсаў, але самараспусціўся ў 1877 годзе. Марксісцкае Міжнароднае таварыства працоўных таксама прыняло рашэнне аб самароспуску на год раней, у 1876 годзе.

Спасылкі

[[Катэгорыя:Палітычныя інтэрнацыяналы]