Накхонсаван (тайск.: นครสวรรค์) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда. Размешчана пры зліцці рэк Нан і Пінг, якія пры гэтым утвараюць раку Менам-Чао-Прая. На ўсход ад цэнтра правінцыі размешчана вадасховішча Барапхет, якое займае 224 км². Плошча — 9597,7 км², насельніцтва — 975 632 чал. (2010). Шчыльнасць насельніцтва — 101,65 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Накхонсаван.