Насельніцтва Нарвегіі

Дэмаграфічная крывая Нарвегіі

Агульныя звесткі

Насельніцтва Нарвегіі складае 4 985 900 чалавек.[1] Краіна займае па гэтым паказчыку 118-е месца ў свеце паміж Сінгапурам і Ірландыяй. Сярэднім узростам у краіне лічыцца 40 гадоў. Нараджальнасць у Нарвегіі (10.84 народжаных на 1000 чалавек) перавышае смяротнасць (9.24 на 1000 чалавек), што ў сукупнасці з іміграцыяй даюць станоўчы прырост насельніцтва.[2] Па прагнозах, насельніцтва Нарвегіі можа павялічыцца да 7 мільёнаў да 2060 годзе.[3]

Этнічны склад

94 % насельніцтва краіны лічаць сябе нарвежцамі. Асобую групу складаюць саамы — малалікі карэнны народ. Іншымі нацыянальнымі меншасцямі з'яўляюцца шведы (1,6 %), квены (блізкія фінам і саамам), яўрэі і цыгане. У краіне пражываюць таксама выхадцы з іншых еўрапейскіх дзяржаў: палякі (1,3 %), датчане (1,0 %), немцы (0,8 %). Акрамя таго, у Нарвегіі жывуць выхадцы з Ірана, Пакістана, Турцыі.[4]

Год Насельніцтва
1000 460 000
1300 450 000
1500 225 000
1550 350 000
1600 400 000
1650 450 000
1665 440 000
1700 480 000
1710 508 000
1720 537 000
1730 567 000
1740 600 000
1750 634 000
1760 670 000
1770 709 000
1780 749 000
1790 792 000
1800 837 000
1810 885 000
1820 969 000
1830 1 101 000
1840 1 239 000
1850 1 409 000
1860 1 596 000
1870 1 754 000
1880 1 872 000
1890 2 001 000
1900 2 240 000
1910 2 392 000
1920 2 650 000
1930 2 814 000
1940 3 010 000
1950 3 265 000
1960 3 581 000
1970 3 877 000
1980 4 086 000
1990 4 241 000
2000 4 502 000
2007 4 620 892
2030 5 190 000
2050 5 220 000

Зноскі

Спасылкі