Нукулаэлаэ
Нукулаэлаэ | |
---|---|
тувалу Vaitupu | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,82 км² |
Насельніцтва | 300 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 164,84 чал./км² |
Размяшчэнне | |
9°22′ пд. ш. 179°51′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Нукулаэлаэ (на мове тувалу Nukulaelae) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 1,82 км². Насельніцтва — 300 чал. (2017 г.).
Геаграфія
Нукулаэлаэ знаходзіцца прыкладна ў 110 км на паўднёвы ўсход ад Фунафуці. На мове тувалу яго назва значыць «зямля пяскоў». Сапраўды, атол уяўляе сабою каралі з 19 невялікіх астраўкоў, большасць з якіх — гэта нізкія выспы. Найвышэйшы пункт не перавышае 1,5 м. Пад час моцных штормаў і трапічных цыклонаў амаль уся паверхня аказваецца пад вадой. Шырокая лагуна (41,12 км²) цалкам аддзеленая ад акіяна каралавым рыфам.
Насельніцтва (393 чал.) жыве у 2 вёсках на востраве Фагау́а ва ўсходняй частцы Нукулаэлаэ.
Атолу пагражае глабальнае пацяпленне. Падняцце ўзроўню акіяна пагражае поўным затапленнем сушы.
Гісторыя
Паводле паданняў, Нукулаэлаэ быў адкрыты палінезійцам Валоа з атола Ваітупу. Ён пасадзіў тут какосавыя пальмы і пазней пераехаў на новае месца жыхарства з сям’ёй. У сяр. XIX стагоддзе ст. мясцовае насельніцтва складала каля 300 чал.
У 1821 г. атол быў адкрыты амерыканскімі мараплаўцамі. У 1861 г. сюды прыехалі місіянеры-палінезійцы з астравоў Кука. Жыхары Нукулаэлаэ сталі першымі тувалу, якія прынялі хрысціянства. У 1863 г. дзве трэці тубыльцаў былі падманам захоплены ў рабства перуанскімі гандлярамі жывым таварам.
У 1891 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1978 г. атол увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.
Славутыя мясціны
На адзіным населеным востраве Фагауа (раней меў назву Фангауа) знаходзіцца касцёл — сэрца мясцовага грамадскага жыцця.
На пакінутым востраве ў паўднёвай частцы атола — разбураная вёска Ніука.
На востраве Тумілота — мемарыял Элекана у гонар прыняцця хрысціянства, пабудаваны ў форме ступеністай піраміды. Існуе таксама вялікі камень Тэ Фалеатуа, каля якога астравіцяне праводзяць хрысціянскія службы.
Спасылкі
- Nukulaelae on tuvaluislands.com Архівавана 17 студзеня 2015.
- Nukulaelae janeresture.com Архівавана 8 студзеня 2019.
- Nukulaelae Atoll