Нікаля Бурбакі

Шарль Дэні Бурбакі, французскі генерал, прозвішча якога было ўзята ў якасці псеўданіма

Нікаля Бурбакі — псеўданім, пад якім група французскіх матэматыкаў з 1939 г. рэалізуе ідэю Д.Гільберта — разгледзець розныя матэматычныя тэорыі з пазіцыі фармальнага аксіяматычнага метаду. У незавершаным шматтомным трактаце Бурбакі «Элементы матэматыкі» будуецца фармальная аксіяматычная сістэма, якая павінна ахапіць калі не ўсе, то хаця б галоўныя раздзелы матэматыкі. Працуе «семінар Бурбакі», на якім абмяркоўваюцца не толькі праблемы трактата, але і заслухоўваюцца даклады матэматыкаў з розных краін.

Склад групы

Заснавальнікамі групы, якія ўдзельнічалі ў яе першай сустрэчы, з'яўляюцца:

  • Анры Картан,
  • Клод Шэвале,
  • Жан Кулон,
  • Жан Дэльсарт,
  • Жан Дзьёданэ,
  • Шарль Эрэсман,
  • Рэнэ дэ Посель,
  • Шалем Мандэльбройт,
  • Андрэ Вейл.

Спасылкі