Павойнік прамы
Павойнік прамы | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Clematis rectaL., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
![]() | Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |
Павойнік прамы, Жыгунец[1][2] (Clematis recta) — від кветкавых раслін роду Павойнік (Clematis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Распаўсюджванне і экалогія
У прыродзе арэал віду ахоплівае мацерыковую частку Еўропы — Паўднёвую, Цэнтральную Еўропу, поўдзень лясной, лесастэпавай і стэпавай зон Усходняй Еўропы, Перадкаўказзе і Усходняе Закаўказзе.
Натуралізаваўся паўсюдна[3].
У Беларусі трапляецца толькі ва ўсходняй частцы. Адзначаны ўздоўж Дняпра ад Оршы да Лоева, на Мазырскай і Юравіцкай градах[4].
Месцы росту: парослыя хмызняком схілы рачных далін і яроў, узлескі светлых лясоў, драбналессе, сухія лугі ў далінах рэк.
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна з прамым травяністым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое пакрыта тонкімі баразёнкамі, у верхняй частцы коратка апушанае, больш густа ў вузлах.
Лісце супраціўнае, блакітна- ці шыза-зялёнае, пёрыстае, з баразёнчатымі голымі або слаба апушанымі хвосцікамі; лісточкі у ліку 2—4 пар, больш менш адагнутыя, каротка-чарашковыя, яйкападобныя, буйныя, даўжынёй да 9 см, на вяршыні завостраныя, ля аснавання клінавата звужаныя або злёгку сэрцападобныя, па краі звычайна суцэльныя, знізу з выразнымі выступаючымі жылкамі, зверху голыя, больш цёмныя.
Кветкі шматлікія, дыяметрам да 2 см, белыя або жоўтыя, у складана шчыткападобных суквеццях. Чашалісцікі ў ліку 4, малочна-белыя, дробныя, даўжынёй 8—15 мм, вузка-яйкападобныя або даўгавата зваротна-клінаватыя, знізу з вузкай каротка-пухнатай аблямоўкай, зверху голыя. Пылавікі голыя.
Плод — шматарэшак. Плодзікі амаль голыя, сціснутыя, з кароткімі і пёрыста-апушанымі слупкамі.
Асаблівасці біялогіі
Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часам утварае папуляцыі з вялікай колькасцю раслін. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні; размнажаецца вегетатыўна і насеннем.
Таксанамія
Від Павойнік прамы ўваходзіць у род Павойнік (Clematis) трыбы Anemoneae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).
яшчэ 4 падсямействы (згодна з Сістэмай APG II) | яшчэ 6 родаў | |||||||||||||||
семейство Казяльцовыя | трыба Anemoneae | від Павойнік прамы | ||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Ranunculoideae | род Павойнік | ||||||||||||||
яшчэ 9 сямействаў (згодна з Сістэмай APG II) | яшчэ 8 трыб (згодна з Сістэмай APG II) | яшчэ 230—250 відаў | ||||||||||||||
Сінаніміка
Паводле The Plant List на 2013 год[5], у сінаніміку віду ўваходзяць:
- Anemone recta (L.) K.Krause
- Clematis bracteosaBanks ex Steud.
- Clematis corymbosaPoir.
- Clematis erecta L.
- Clematis hispanicaMill.
- Clematis lathyrifolia Besser ex Rchb.
- Clematis lathyrifolia Bess. ex Reichenb.
- Clematis tenuifloraDC.
- Clematis umbraticola Schur
- Clematitis erecta (L.) Steud.
Выкарыстанне
Лекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — С. 139—140. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. (руск.)
- ↑ Clematis recta L. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (21 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 29 студзеня 2014.
Літаратура
- Род 530. Ломонос — Clematis L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. III. — С. 318—319. — 636 + XXV с. — 5 175 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 591. Clematis recta L. — Ломонос прямой // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 206. — ISBN 9-87317-128-9.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — С. 139—140. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Ломонос прямой — Clematis recta L.: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)