Павітуха еўрапейская
Павітуха еўрапейская Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Трыба : Cuscuteae Dumort., 1827
Від: Павітуха еўрапейская
Міжнародная навуковая назва
Cuscuta europaea L. , 1753 [3]
Павіту́ха еўрапейская [4] [5] (Cuscuta europaea ) — від кветкавых раслін роду Павітуха (Cuscuta ) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae ).
Батанічнае апісанне
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Аднагадовая травяністая расліна. Звычайных каранёў і лісця не мае. Сцябло таўшчынёй да 2,5 мм, галінастае, цёмна-ружовага або ружовага колеру. Кветкі ружавата-белыя або ружовыя, па 5—8 у шарападобных суквеццях . Вяночак 2,5—3,5 мм даўжынёй. Чашачка адваротнаконусападобнай формы, 2—3 мм даўжынёй. Плод — чатырохнасенная каробачка .
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр ). Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі . Аддае перавагу тэрыторыям з залішнім увільгатненнем. Расліна-паразіт. Паразітуе на на многіх дзікарослых травах (асабліва на крапіве двухдомнай і хмелі звычайным ), маладых хмызняках і дрэвах , а таксама на некаторых культурных раслінах (агрэст , парэчкі , каноплі , канюшына , бэз і інш.)
Цвіце ў чэрвені —ліпені .
Сінонімы
Паводле сайта The Plant List :
Cuscuta brachystyla C.Koch , 1849
Cuscuta capillaris Edgew., 1846
Cuscuta epicnidea Bernh. , 1844
Cuscuta epitriphyllum Bernh., 1844
Cuscuta europaea subsp. longiflora (Fr. ) Hartm., 1849
Cuscuta europaea var. indica Engelm., 1859
Cuscuta filiformis Lam. , 1779
Cuscuta halophyta Fr., 1832
Cuscuta ligustri F.Aresch., 1853
Cuscuta major Gilib. , 1782
Cuscuta schkuhriana Pfeiff., 1845
Cuscuta tetrandra Moench , 1794
Cuscuta tubulosa C.Presl & J.Presl , 1822
Cuscuta urceolata Stokes, 1812
Cuscuta viciae F.W.Schultz ex Des Moul., 1853
Cuscuta vulgaris Pers., 1805
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd