Падале́шнік еўрапейскі. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Iматгадовая травяністая расліна з паўзучым галінастым карэнішчам.
Вышыня 5—10 см. Сцябло ўкарочанае з лускавінкамі. Лісце буйное, скурыстае, шчыльнае, круглавата-ныркападобнае, на доўгіх чаранках, зімуе. Кветкі адзіночныя, брудна-цёмна-пурпуровыя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка. Насенне мае мясісты прыдатак.
Распаўсюджанне і экалогія
Еўраазіяцкі від.
Расце ў цяністых лясах і хмызняках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[8]. Сустракаецца па ўсёй Беларусі (народныя назвы: канячыя капыткі, дзікі перац, церазгрывіца). Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Падалешнік еўрапейскі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Копытень // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 451. — 563 с. — 100 000 экз.(руск.)
Спасылкі
Копытень европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)