Палу́шнік[1] (Isoetes), шыльнік, ізает — род дзеразападобных раслін сямейства палушнікавыя (Isoetaceae).
Апісанне
Разнаспоравыя шматгадовыя вечназялёныя травяністыя расліны, цёмна-зялёныя шылападобыя лісты (філоіды) якіх маюць добра выражаны язычок-лігулу. Вышыня каля 8—20 см з укарочаным сцяблом і клубневым карэнішчам.
Віды і экалогія
Аб’ядноўвае каля 70 відаў шматгадовых раслін, якія растуць пад вадой, альбо вядуць каляводны спосаб жыцця, толькі нямногія віды жывуць на моцна пераўвільготненай глебе. Распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара, у Беларусі расце палушнік азёрны (Isoetes lacustris).
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6