Панцырныя малюскі
Панцырныя малюскі | |||||||||||||||||
Acanthopleura granulata | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Polyplacophora Blainville, 1816 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Панцырныя малюскі, таксама хітоны (Polyplacophora) — клас малюскаў (Mollusca).
Марскія жывёлы. Выпуклая спіна прыкрыта ракавінай, што падзяляецца на 8 пласцін. Каля 1000 відаў. Распаўсюджаныя практычна ва ўсіх морах.
Апісанне
Даўжыня ад 0,5 да 40 см, найбольш буйныя прадстаўнікі дасягаюць вагі ў некалькі кілаграмаў. Цела падоўжана-авальнае або чэрвепадобнае, падзяляецца на галаву, тулава і шырокую плоскую мускулістую нагу. Выпуклая спіна прыкрыта ракавінай.
Ракавіна хітонаў складаецца з васьмі рухома сучлененых пласцін, якія незалежна фармуюцца ў ходзе эмбрыягенеза. Пласцінкі размешчаны паслядоўна уздоўж пярэдняй-задняй восі цела. Першая і апошняя пласцінкі адрозніваюцца ад астатніх па форме. Сярэднія шэсць пласцінак сваёй формай нагадваюць ромбы і нясуць дзве пары вырастаў — пярэднюю (апофізы) і заднюю (бакавыя інсерцыённыя пласцінкі), якія пагружаныя ў эпітэлій і складаюцца выключна з артыкуламентума.
Брушная частка знізу плоская. Маюць мускулістую нагу з плоскай падэшвай. Нага служыць не толькі для перамяшчэння, а і для прысмоктвання малюска да камянёў, скал і да т.п. У выпадку небяспекі згортваюцца клубком.
На пярэднім канцы выдзяляецца галава ў выглядзе паўкруглага дыска, аддзеленага ад нагі папярэчнай баразёнкай. У цэнтры галаўнога дыска знаходзіцца рот, а ззаду, пад нагой, — заднепраходная адтуліна. У прадольных баразёнках размяшчаюцца шчэлепы (жабры), якімі малюск дыхае.
Пад скураным покрывам, паміж жабернымі баразёнкамі і краем ракавіны на спінным баку, знаходзіцца мантыя. Гэта частка паверхні пакрыта вапняковымі іголкамі. У большасці відаў ніжняя частка мантыі шчыльна прыціскаецца да паверхні прадмета, на якім знаходзіцца жывёла.
Панцырныя малюскі маюць своеасаблівыя органы пачуццяў (эстэты), размешчаныя ў каналах, што пранізваюць ракавіну. Гэтыя органы служаць для ўспрымання ціску вады і часткова пераўтвораны ў вочкі.
Пашырэнне
Вядомы з ранняга кембрыю (560 млн гадоў назад).
Пашыраны ва ўсіх морах, найбольш у Паўднёвым паўшар’і. Насяляюць галоўным чынам прыліўна-адліўную зону розных мораў, мелкаводдзе, шэраг відаў можна знайсці ў больш глыбокіх і спакойных месцах. Жывць на дне на камянях, скалах, ракавінах.
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца водарасцямі, дэтрытам.
Раздзельнаполыя. Развіццё з ператварэннем, лічынка плавае.
Літаратура
- Максімава С. Панцырныя малюскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).