Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 28-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 6 красавіка — 10 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 15 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 15 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Славія-Мазыр (3-і раз) |
Другое месца | Энергетык-БДУ (Мінск) |
Трэцяе месца | Белшына (Бабруйск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 101 300 (482 за гульню) |
Згуляна матчаў | 210 |
Забіта галоў | 556 (2.65 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Усевалад Садоўскі (Энергетык-БДУ) (21 мяч) |
← 2017 2019 → |
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (28-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года.
Неўзабаве пасля пачатку турніру ў шэрагі лідараў са значным адрывам выйшлі тры каманды: мазырская «Славія», мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйская «Белшына», якія і павялі асноўную барацьбу за два месцы, якія давалі права на выхад у Вышэйшую лігу. Барацьба паміж лідарамі ішла з пераменным поспехам, вырашальнай аказалася перамога «Славіі» над «Белшынай» у 27 туры (за чатыры туры да канца турніру) з лікам 2:0. Дзякуючы перамозе мазырскі клуб выйшаў на першае месца і за тур да фінішу стаў пераможцам турніру. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння. Другое месца заняў сталічны «Энергетык-БДУ», які таксама трапіў у Вышэйшую лігу.
Склад удзельнікаў
Гэтак жа, як і ў сезоне 2017, планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2017 («Прамень» і «Смалявічы-СТІ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Славія-Мазыр» і «Нафтан». Апошнія клубы Першай лігі 2017 «Асіповічы» і «Нёман-Агра» выбылі з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2018 атрымалі ЮАС і «Чысць».
Аднак у сакавіку 2018 года, пасля выключэння з Вышэйшай лігі «Крумкачоў», месца ў элітным дывізіёне атрымала таксама мінскае «Тарпеда», якое ў сезоне 2017 заняла трэцяе месца ў Першай лізе. Колькасць удзельнікаў Першай лігі 2018 такім чынам скарацілася да 15, і, нягледзячы на магчымасць заняць свабоднае месца клубам Другой лігі («Ашмяны-БДУФК», «Клецк», «Спутнік», «Маладзечна-ДЮСШ-4»), сезон пачаўся ў складзе 15 каманд.
Неўзабаве пасля зацвярджэння складу лігі на сезон была прынята схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, дзве каманды выбываюць з Вышэйшай у Першую лігу, а з Першай у Другую — адна.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія папоўнілі Першую лігу
- ▼ «Славія» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2017)
- ▼ «Нафтан» (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2017)
- ▲ ЮАС (1-е месца ў Другой лізе 2017)
- ▲ «Чысць» (2-е месца ў Другой лізе 2017)
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
- ▲ «Прамень» (1-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
- ▲ «Смалявічы-СТІ» (2-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
- ▲ «Тарпеда» (3-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
- ▼ «Асіповічы» (15-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу)
- ▼ «Нёман-Агра» (16-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу)
Клубы-ўдзельнікі
Клуб | Горад | Месца ў сезоне 2017 | Стадыён | Умяшчальнасць |
---|---|---|---|---|
Баранавічы | Баранавічы | 12 | «Лакаматыў» | 3750 |
Белшына | Бабруйск | 5 | «Спартак» імя Пракапенкі |
3700 1500 |
Граніт | Мікашэвічы | 8 | «Палессе», Лунінец | 3090 |
Лакаматыў | Гомель | 4 | «Лакаматыў» | 750 |
Ліда | Ліда | 14 | «Старт» «Юнацтва» |
2960 2965 |
Нафтан | Наваполацк | 16 у Вышэйшай лізе | «Атлант» | 4500 |
Орша | Орша | 10 | Гарадскі | 2582 |
Славія | Мазыр | 15 у Вышэйшай лізе | «Юнацтва» | 5133 |
Слонім-2017 | Слонім | 11 | «Юнацтва» | 2220 |
Смаргонь | Смаргонь | 13 | «Юнацтва» | 3200 |
Хваля | Пінск | 7 | «Хваля» | 3136 |
Хімік | Светлагорск | 9 | «Папернік» «Хімік» |
2500 1500 |
Чысць | Чысць | 2 у Другой лізе | Гарадскі, Маладзечна | 4800 |
Энергетык-БДУ | Мінск | 6 | РЦАР-БДУ | 1500 |
ЮАС | Жыткавічы | 1 у Другой лізе | «Цэнтральны» | 524 |
Турнірная табліца
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Славія-Мазыр | 28 | 21 | 7 | 0 | 69 − 13 | +56 | 70 | Выхад у Вышэйшую лігу |
2 | Энергетык-БДУ (Мінск) | 28 | 21 | 4 | 3 | 69 − 23 | +46 | 67 | |
3 | Белшына (Бабруйск) | 28 | 18 | 5 | 5 | 59 − 23 | +36 | 59 | |
4 | Ліда | 28 | 18 | 4 | 6 | 45 − 18 | +27 | 58 | |
5 | Нафтан (Наваполацк) | 28 | 10 | 11 | 7 | 28 − 24 | +4 | 41 | |
6 | Лакаматыў (Гомель) | 28 | 10 | 10 | 8 | 44 − 29 | +15 | 40 | |
7 | Слонім-2017 | 28 | 9 | 9 | 10 | 37 − 37 | 0 | 36 | |
8 | Граніт (Мікашэвічы) | 28 | 8 | 11 | 9 | 28 − 34 | −6 | 341 | |
9 | Хімік (Светлагорск) | 28 | 9 | 5 | 14 | 32 − 40 | −8 | 32 | |
10 | ЮАС (Жыткавічы) | 28 | 6 | 10 | 12 | 23 − 38 | −15 | 28 | |
11 | Смаргонь | 28 | 6 | 10 | 12 | 19 − 44 | −25 | 28 | |
12 | Орша | 28 | 8 | 3 | 17 | 33 − 53 | −20 | 27 | |
13 | Хваля (Пінск) | 28 | 6 | 7 | 15 | 23 − 49 | −26 | 25 | |
14 | Баранавічы | 28 | 4 | 7 | 17 | 17 − 42 | −25 | 19 | |
15 | Чысць | 28 | 1 | 7 | 20 | 30 − 89 | −59 | 10 | Вылет у Другую лігу |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
- 1 З «Граніта» знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
Вынікі матчаў
Дома / На выездзе1 | БАР | БШЫ | ГМІ | ЛГМ | ЛІД | НАФ | ОРШ | СЛМ | СЛО | СМГ | ХВА | ХСВ | ЧЫС | БДУ | ЮАС |
Баранавічы | 1:2 | 1:2 | 0:0 | 0:1 | 0:0 | 0:1 | 1:3 | 0:0 | 0:1 | 1:2 | 0:2 | 2:1 | 0:1 | 0:0 | |
Белшына | 5:1 | 2:0 | 2:1 | 1:0 | 1:1 | 2:1 | 0:2 | 2:1 | 2:0 | 6:0 | 2:0 | 5:0 | 1:1 | 2:1 | |
Граніт | 0:0 | 0:1 | 2:0 | 0:3 | 1:3 | 1:0 | 0:3 | 1:2 | 0:0 | 0:0 | 4:1 | 3:3 | 0:4 | 0:0 | |
Лакаматыў | 4:0 | 3:2 | 1:1 | 0:0 | 0:2 | 0:2 | 0:0 | 3:0 | 0:1 | 3:0 | 2:0 | 5:2 | 1:3 | 3:1 | |
Ліда | 2:1 | 0:0 | 1:2 | 2:0 | 1:0 | 2:0 | 0:2 | 0:1 | 3:0 | 4:1 | 4:0 | 3:0 | 3:0* | 1:1 | |
Нафтан | 1:1 | 1:0 | 1:1 | 1:1 | 0:1 | 1:0 | 0:1 | 0:0 | 1:0 | 2:1 | 1:0 | 2:2 | 0:1 | 1:2 | |
Орша | 1:3 | 2:1 | 0:3 | 0:3 | 0:1 | 1:3 | 1:5 | 2:2 | 0:0 | 3:0 | 2:0 | 5:2 | 0:1 | 1:2 | |
Славія | 2:0 | 3:0 | 1:1 | 0:0 | 3:0 | 4:0 | 6:2 | 3:1 | 6:0 | 2:0 | 2:2 | 1:1 | 2:0 | 2:0 | |
Слонім-2017 | 0:0 | 1:1 | 1:1 | 2:2 | 1:2 | 1:0 | 2:0 | 1:4 | 1:2 | 1:1 | 0:1 | 1:0 | 1:4 | 0:0 | |
Смаргонь | 1:0 | 0:3 | 0:0 | 1:1 | 1:3 | 1:1 | 1:2 | 0:0 | 0:5 | 0:0 | 0:2 | 1:0 | 1:4 | 1:1 | |
Хваля Пінск | 4:2 | 0:1 | 1:0 | 0:0 | 0:3 | 0:1 | 1:1 | 0:1 | 1:4 | 2:2 | 1:0 | 2:2 | 0:2 | 1:2 | |
Хімік | 3:0 | 1:3 | 0:1 | 1:4 | 0:0 | 2:2 | 3:2 | 0:2 | 3:0 | 1:1 | 0:1 | 3:0 | 2:0 | 1:1 | |
Чысць | 0:1 | 0:5 | 2:2 | 0:6 | 1:2 | 1:3 | 2:3 | 1:6 | 1:5 | 2:4 | 3:1 | 1:4 | 0:7 | 0:0 | |
Энергетык-БДУ | 3:1 | 2:2 | 3:1 | 3:0 | 2:1 | 0:0 | 4:0 | 2:2 | 2:1 | 3:0 | 2:1 | 3:0 | 5:1 | 5:1 | |
ЮАС | 0:1 | 0:5 | 0:1 | 1:1 | 1:2 | 0:0 | 2:1 | 0:1 | 1:2 | 1:0 | 1:2 | 1:0 | 2:2 | 1:2 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 10 лістапада 2018
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* У матчы «Ліда» — «Энергетык-БДУ» (арыгінальны лік 1:0) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (0:3) па прычыне ўдзелу ў матчы дыскваліфікаванага футбаліста.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры
№ | Гулец | Клуб | Галы |
---|---|---|---|
1 | Усевалад Садоўскі | Энергетык-БДУ | 21 |
2 | Дзмітрый Гомза | Белшына | 15 |
3 | Максім Слюсар | Славія | 13 |
- | Яўген Юдчыц | Энергетык-БДУ | 13 |
5 | Дзмітрый Байдук | Белшына | 11 |
6 | Аляксандр Ануфрыеў | Славія | 10 |
- | Уладзіслаў Васільеў | Энергетык-БДУ | 10 |
8 | Андрэй Міхальчук | Хімік | 9 |
- | Андрэй Салавей | Слонім-2017 | 9 |
- | Кірыл Сідарэнка | Лакаматыў / Белшына | 9 |
Крыніца: Football.By
Зноскі
Спасылкі
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Профіль на сайце football.by (руск.)