Понтус Арці
Понтус Арці | |
---|---|
Нараджэнне |
1 студзеня 1878 |
Смерць |
30 ліпеня 1936 (58 гадоў) |
Узнагароды |
Понтус Каарла Арці (фінск.: Pontus Artti, да 1896 прозвішча Тэгстром швед. Tegström; 1 студзеня 1878, Юліторніа — 30 ліпеня 1936, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дыпламат, журналіст і пісьменнік, пасол Фінляндыі ў Італіі (1931—1936), раней — пасол Фінляндыі ў СССР (1927—1930).
Біяграфія
Нарадзіўся ў шведскай сям’і. У 1896 годзе змяніў прозвішча Тэгстром на Арці. У 1905—1906 гадах кіраваў Тэатрам Тамперэ.
З 1910 па 1917 год працаваў галоўным рэдактарам газеты «Turun Sanomat», а пазней перайшоў на працу ў Міністэрства замежных спраў Фінляндыі.
З 1927 па 1930 гады быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Фінляндыі ў СССР, а з 1931 па 1936 гады — паслом Фінляндыі ў Італіі.
Памёр 30 ліпеня 1936 года ў Хельсінкі. Пахаваны на могілках Куласаары.