Прагестэрон таксама ў значных колькасцях выпрацоўваецца яечнікамі.
Прагестэрон таксама з’яўляецца папярэднікам шэрагу нейрастэроідаў у галаўным мозгу. У прыватнасці, ён з’яўляецца папярэднікам алапрэгненалона, які аказвае аластэрычнае мадулявальнае ўздзеянне на рэцэптары ГАМК ў мозгу праз спецыфічны нейрастэроідны сайт ГАМК-рэцэптара.
Вельмі вялікая колькасць прагестэрона выпрацоўвае плацэнта падчас цяжарнасці, прычым колькасць вырабляемага плацэнтай прагестэрона прагрэсіўна павялічваецца ад I да III трыместру цяжарнасці і рэзка падае за некалькі дзён да родаў.