Процівакашлевыя сродкі
Процівакашлевыя сродкі — лекавыя сродкі, якія знімаюць кашаль шляхам прыгравання цэнтральнага і (або) перыферычных звёнаў кашлевага рэфлексу. Процівакашлевыя сродкі ўжываюць пры сухім кашлі, пры кашлі з макротай процівакашлевыя сродкі проціпаказаны.
Класіфікацыя
Адрозніваюць процівакашлевыя сродкі цэнтральнага дзеяння, які прыгнечваюць функцыю кашлевага цэнтра, і перыферычнага, якія памяншаюць паток аферэнтных імпульсаў у цэнтральную нервовую сістэму з запалёных слізістых абалонак дыхальных шляхоў. Процівакашлевыя сродкі цэнтральнага дзеяння падзяляюць на апіоідныя (наркатычныя) і неапіоідныя (ненаркатычныя).
Наркатычныя процівакашлевыя сродкі
Апіоідныя процівакашлевыя сродкі — алкалоіды опіуму ці сінтэтычныя аналагі марфіну (кадэін, этылмарфін) — валодаюць таксама актыўнасцю анальгетыкаў, зніжаюць адчувальнасць дыхальнага цэнтра, павышаюць тонус бронхаў і інш. Пры працяглым ужыванні наркатычныя процівакашлевыя сродкі выклікаюць лекавую залежнасць .
Ненаркатычныя процівакашлевыя сродкі
Да ненаркатычных процівакашлевых сродкаў цэнтральнага дзеяння адносяць глаўцын і акселадзін; да процівакашлевых сродкаў перыферычнага дзеяння — лібексін. Процікашлевай актыўнасцю валодаюць таксама рэчывы, якія аказваюць слабае анестэзійнае ўздзеянне на слізістыя абалонкі (ментол, фалімінт).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).