Прыгор’е (Рослаўльскі раён)
Вёска
Прыгор’е
|
Прыгор’е[1] (руск.: Пригорье) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прыгор’еўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прыгор’е абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Геаграфія
Праз вёску праходзіць аўтадарога 66Н1510 і чыгуначная лінія са станцыяй Прыгор’е.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.