Прэм’ер-міністр Харватыі
Прэм’ер-міністр Харватыі | |
---|---|
Пасаду займае Андрай Пленкавіч | |
Узначальвае | |
Прызначаецца | прэзідэнт Харватыі[d] |
Пасада з’явілася | 30 мая 1990 |
vlada.hr |
Прэм’ер-міністр Харватыі — кіраўнік урада Харватыі. Афіцыйная назва: «Старшыня Урада Рэспублікі Харватыя» (харв.: Predsjednik Vlade Republike Hrvatske)
Гісторыя
Першапачаткова, па канстытуцыі ад 22 снежня 1990 года, Харватыя была паўпрэзідэнцкай рэспублікай: у прэзідэнта былі шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку на прызначэнне прэм’ер-міністра і роспуск урада. Пасля парламенцкіх выбараў 2000 года быў сфарміраваны ўрад на чале з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Харватыі, які павялічыў паўнамоцтвы парламента, урада і прэм’ер-міністра. Тым самым Харватыя стала паўпарламенцкай рэспублікай: прэм’ер-міністр краіны мае большы ўплыў, чым яе прэзідэнт.
Спіс глаў урада
Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя (1945—1991 гг.)
Міністр па справах Харватыі (ва ўрадзе Югаславіі)
- Паўле Грэгарыч (7 сакавіка 1945 — 14 красавіка 1945)
Прэм’ер-міністр
- Уладзімір Бакарыч (14 красавіка 1945 — 6 лютага 1953)
Старшыні Выканаўчага Савета
- Уладзімір Бакарыч (6 лютага 1953 — снежань 1953)
- Якаў Блажэвіч (снежань 1953 — ліпень 1962)
- Звонка Бркіч (ліпень 1962 — чэрвень 1963)
- Міка Шпіляк (чэрвень 1963 — май 1967)
- Саўка Дабчэвіч-Кучар (май 1967 — май 1969)
- Драгуцін Харамія (май 1969 — снежань 1971)
- Іва Перышын (снежань 1971 — красавік 1974)
- Якаў Сіроткавіч (красавік 1974 — 9 мая 1978)
- Петар Флекавіч (9 мая 1978 — ліпень 1980)
- Антэ Маркавіч (ліпень 1980 — 20 лістапада 1985)
- Эма Дэросі-Б'елаяц (20 лістапада 1985 — 10 мая 1986)
- Антун Мілавіч (10 мая 1986 — 30 мая 1990)
Харватыя (з 1991 года)
Прэм’ер-міністры
Імя | Заняў пасаду | Пакінуў пасаду | Партыя |
---|---|---|---|
Сцепан Месіч | 30 мая 1990 | 24 жніўня 1990 | ХДС |
Ёсіп Маналіч | 24 жніўня 1990 | 17 ліпеня 1991 | ХДС |
Франья Грэгурыч | 17 ліпеня 1991 | 12 жніўня 1992 | ХДС |
Хрвое Шарыніч | 12 жніўня 1992 | 3 красавіка 1993 | ХДС |
Нікіца Валенціч | 3 красавіка 1993 | 7 лістапада 1995 | ХДС |
Златка Мацеша | 7 лістапада 1995 | 27 студзеня 2000 | ХДС |
Івіца Рачан | 27 студзеня 2000 | 23 снежня 2003 | СДП |
Іва Санадар | 23 снежня 2003 | 6 ліпеня 2009 | ХДС |
Ядранка Косар | 6 ліпеня 2009 | 23 снежня 2011 | ХДС |
Зоран Міланавіч | 23 снежня 2011 | 22 студзеня 2016 | СДП |
Ціхамір Арэшкавіч | 22 студзеня 2016 | 19 кастрычніка 2016 | СДП |
Андрай Пленкавіч | 19 кастрычніка 2016 | - |