Прэспа
Прэспа | |
---|---|
макед.: Преспанско Езеро, алб.: Liqeni i Prespës, грэч. Λίμνες Πρέσπες | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 853 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 10 км |
Плошча | 285 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 107 км |
Найбольшая глыбіня | 54 м |
Размяшчэнне | |
Краіны | Грэцыя |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэ́спа (макед.: Преспанско Езеро, алб.: Liqeni i Prespës, грэч. Λίμνες Πρέσπες) — возера на захадзе Балканскага паўвострава на мяжы Албаніі, Грэцыі і Паўночнай Македоніі. Злучана пратокай даўжынёй каля 1 км з возерам Мікры-Прэспа[1].
Плошча паверхні 285[1] км². Найбольшая глыбіня 34 м. Знаходзіцца ў катлавіне тэктанічнага паходжання на вышыні 853 м. Паўночныя і ўсходнія берагі возера спадзістыя, паўднёвыя і заходнія стромкія з глыбокім залівамі. Штогадовыя ваганні ўзроўню вады 1,5—2 м.
Прэспа злучана праз карставыя поласці з возерам Ахрыдскае, размешчаным за 16 км у напрамку на паўночны захад і на 158 м ніжэй.
Каля возера нацыянальныя паркі Галічыца (Паўночная Македонія) і Мікра-Прэспа (Грэцыя).
Зноскі
- ↑ а б Преспа (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).