Пузырнік (род кветкавых раслін)
Пузырнік [4] (Colutea ) — род раслін сямейства бабовых .
Апісанне
Лістападныя, пераважна некалючыя кусты з непарнапёрыстым лісцем .
Кветкі матыльковага тыпу, звычайна жоўтыя , у гронках пазух. Плады — шматнасенныя ўздутыя бабы.
Распаўсюджанне
Каля 25 відаў, у Паўднёвай Еўропе , Паўночна-Заходняй і Усходняй Афрыцы , у Заходняй і Цэнтральнай Азіі . У краінах былога СССР 13 відаў (Сярэдняя Азія , Каўказ , Крым ); 10 відаў культывуюць як дэкаратыўныя, часцей за іншых — пузырнік дрэвападобны (Colutea arborescens ).
Гл. таксама
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Entry for Colutea L. (англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 . International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2013.
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
Пузырник : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd