Пырнік
Пырнік | |||||||||||||||||||
![]() Пырнік паўзучы (Elytrigia repens) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Elytrigia Desv., 1810 | |||||||||||||||||||
|
Пы́рнік[1][2][3] (Elytrigia) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Апісанне
Шматгадовыя, пераважна карэнішчавыя травы вышынёю 30—150 см. Сцёблы ўзыходныя, унутры полыя. Лісце чаргаванае, пляскатае або ўздоўж згорнутае, вузкалінейнае, шурпатае, шыза-зялёнае ці шараватае. Кветкі дробныя, сабраныя ў агульнае суквецце — рыхлы колас. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне
Адрозніваецца каля 30[2][4] відаў (каля 50[3], 5 відаў[5]). Пашыраны ва ўмераным і халодным клімаце. На тэрыторыі Беларусі не сустракаецца. Два віды, якія раней уваходзілі ў род і маюць традыцыйныя беларускамоўныя назвы са словам пырнік цяпер уключаюцца ў род пырнічнік (Elymus): пырнік паўзучы (Elymus repens) і пырнік сярэдні (Elymus hispidus), яны трапляюцца на лугах, лясных палянах, узлесках, палях і агародах.
Выкарыстанне
Некаторыя віды культывуюцца як кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца ў селекцыі мароза- і холадаўстойлівых пшанічна-пырнікавых гібрыдаў.
Крыніцы
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Agropyron Gaertn.
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ а б ЭПБ 1985.
- ↑ Гиляров 1986.
- ↑ Elytrigia Архівавана 6 лютага 2023. (англ.) // The Plant List
Літаратура
- Прохараў В. М. Пы́рнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Траццякоў Дз. І. Пы́рнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 316—317. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Пыре́й // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 524. — 831 с. — 100 000 экз.
- Elytrigia Desv. — Пырей // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 388, 394. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
- Пырей: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Elytrigia Архівавана 6 лютага 2023. (англ.) // The Plant List