Стаў царом у 13 гадоў пры апекуне, але быў вымушаны ўцякаць ад свайго зяця Касандра (302 да н.э.). Ажаніўся з дачкой Пталамея I, Антыгонай; з дапамогай таго вярнуўся да ўлады ў Эпіры. Пасля смерці Антыгоны ажаніўся з Ланасай, у пасагу якой атрымаў Керкіру і Леўкус.
Быў адным з найбольшых военачальнікаў антычнасці. Актыўна ўдзельнічаў у міжземнаморскіх войнах 1-й паловы III ст. да н.э. Узяў вядомую перамогу пад Гераклеяй («пірава перамога»), зняў аблогі Тарэнту, Афінаў (287 да н.э.). Апій Клаўдзій перашкодзіў перамовам з Пірам, і той вярнуўся ў Грэцыю (275 да н.э.). Быў забіты ў вулічным баі ў Аргасе.
Верагодная выява Піра — мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме, дзе малады Пір паказаны ў шаломе з дубовымі лістамі, знакам Зеўса Дадонскага (атаясамлена ў 1891)[3].