Роберт Салоў

Роберт Мертан Салоў
Robert Merton Solow
Дата нараджэння 23 жніўня 1924(1924-08-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2023(2023-12-21)[3] (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта, прафесар
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1999—2002). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1964). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1979 г.
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Лявонцьеў[4]
Вядомы як Аўтар макраэканамічнай мадэлі «мадэль Салоў»
Член у
Узнагароды Медаль Джона Бейтса Кларка (1961)
Нобелеўская прэмія па эканоміцы (1987)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1999)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Мертан Салоў (англ.: Robert Merton Solow; 23 жніўня 1924, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — 21 снежня 2023, Лексінгтан, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі эканаміст.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1987) «за фундаментальныя даследаванні ў вобласці тэорыі эканамічнага росту».

Біяграфія

Вучыўся ў Гарвардскім (тут жа атрымаў ступень доктара філасофіі) і Калумбійскім універсітэтах. Ветэран Другой сусветнай вайны. Прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1999—2002). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1964). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1979 г.

Узнагароджаны медалямі Джона Бейтса Кларка (1961) і В. Лявонцьева «За дасягненні ў эканоміцы» (2006).

Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1983) і А. Сміта (1985).

Аўтар макраэканамічнай мадэлі, якая ўлічвае ўклад тэхналагічнага параметру ў эканамічны рост, якая вядомая ў эканамічнай тэорыі як «мадэль Салоў».

Памёр 21 снежня 2023 года[7].

Зноскі

Спасылкі