Роберт Хофштатэр
Роберт Хофштатэр | |
---|---|
англ.: Robert Hofstadter | |
Дата нараджэння | 5 лютага 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1990[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Дуглас Хофштатэр[d][4] |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта, астрафізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Хофштатэр (анг.: Robert Hofstadter; 5 лютага 1915 — 17 лістапада 1990) — амерыканскі фізік-эксперыментатар, член нацыянальнай АН (1958), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1961) «За асноўныя даследаванні па рассейванні электронаў на атамных ядрах і звязаных з імі адкрыццяў у галіне структуры нуклонаў». Бацька Дугласа Хофштатэра.
Біяграфія
Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт у 1938 годзе, дзе працаваў у 1946—1950. З 1950 года працаваў у Стэнфардскім універсітэце, на пасадзе прафесара з 1954 года і дырэктар лабараторыі фізікі высокіх энергій ў 1967—1974 гадах. Работы прысвечаны ядзернай фізіцы і ядзернай тэхніцы, фізіцы высокіх энергій. Браў удзел у стварэнні вялікага генератара ван дэ Граафа. У 1950х атрымаў колькасную інфармацыю аб размеркаванні электрычнага зарада і магнітнага моманту ўнутры нуклона і аб памерах нуклона. У 1957 годзе вызначыў зарадавы і магнітны формафактары пратона, у 1958 — магнітны формафактар нейтрона.
Зноскі
- ↑ а б Robert Hofstadter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Robert Hofstadter // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ NNDB — 2002. Праверана 28 снежня 2018.
- ↑ NNDB — 2002.