Рокас
Атол Рокас | |
---|---|
парт. Atol das Rocas | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,36 км² |
Размяшчэнне | |
03°52′ пд. ш. 33°49′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атол Рокас (парт.: Atol das Rocas) — атол у Атлантычным акіяне. Уваходзіць у склад бразільскага штата Рыу-Гранды-ду-Норты. Агульная плошча сушы - 0,36 км². Насельніцтва няма. У 2001 г. атол Рокас разам з архіпелагам Фернанду-ды-Наронья ўнесены ў спіс прыродных аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Геаграфія
Атол Рокас месціцца ў заходняй частцы Атлантычнага акіяна ў 234,6 км на паўночны захад ад мацерыковага ўзбярэжжа Бразіліі. Сфарміраваны на паверхні вулканічнай вяршыні Паўднёва-Атлантычнага хрыбта. Уяўляе сабой кола каралавых рыфаў, што атачаюць шырокую (7,1 км²), але не вельмі глыбокую (да 6 м) лагуну. Даўжыня - 3,47 км, найбольшая шырыня - 2,56 км. Вылучаюцца два невялікія астравы Фарол і Семітэрыя. Найвышэйшы пункт над паверхняй акіяна не перавышае 3 м.
Прырода
Атол Рокас славіцца як месца, населенае 30 рознымі відамі птушак. У навакольных водах сустракаюцца марскія чарапахі, акулы, 24 віды ракападобных. Лагуна атола — важнае месца нераста многіх відаў рыб.
Гісторыя
Атол Рокас упершыню быў паказаны на партугальскай карце ў 1502 г. У 1822 г. уключаны ў склад Бразіліі. У 1881 г. на атоле быў пабудаваны маяк, які захоўваецца і ў нашы дні. У 1979 г. атрымаў статус біялагічнага запаведніка. У 2001 г. уключаны ў спіс прыродных аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1000 рус. • англ. • фр. |
- UNESCO
- THE ROCAS ATOLL, BRAZIL Архівавана 23 верасня 2015.