Мохач (1526) •Кампанія Фердынанда I •Балканская кампанія Сулеймана •Аблога Вены •Малая вайна •Трынаццацігадовая вайна •1663—1664 •Вялікая Турэцкая вайна •1716—1718 •1737—1739 •1787—1791
Руска-турэцкая вайна (1735—1739) — вайна паміж саюзнымі Расіяй і Аўстрыяй (з 1737), з аднаго боку, і Турцыяй, з другога.
Расія ў гэтай вайне ставіла задачамі падпарадкаванне крымскіх татараў і атрыманне выхаду да Чорнага мора. Вайна не мела вырашальных вынікаў, і скончылася падпісаннем Бялградскага дагавора (1739).[2]
У ходзе вайны расійская армія штурмам авалодала Перакопам і Азовам, фарсіравала Сіваш і Чангарскія пераправы і захапіла сталіцу Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства (1736); у 1737 рас. армія ўвайшла ў Крым праз Арабацкую Стрэлку. Абодва разы рас. армія была вымушана пакінуць Крым з-за эпідэмій і нястачы харчу. З 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя. Расійская армія разграміла войска крымскага хана ў Салгірскай бітве і турэцкую армію ў Ставучанскай бітве, заняла Хоцін і Ясы (1739).[2]