Ру́твіца[1] (Lotus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае больш за 100 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рутвіца багнавая (Lotus uliginosus) і рутвіца рагатая (Lotus corniculatus)[2].
Растуць на лугах, схілах, у вільготных лясах, каля дарог. Меданосы. Выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых і кармавых раслін. З кветак вырабляюць фарбавальнік для воўны[3].