Рух Супраціўлення ў Другой сусветнай вайне

Польскія салдаты Арміі Краёва у 1944 годзе

Рух Супраціўлення — супраціўленне акупацыйным уладам на акупаваных Германіяй і яе саюзнікамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, а таксама ўласна ў Германіі.

Прымала розныя формы: грамадзянскае непадпарадкаванне, прапаганда, сабатаж і дыверсіі на прадпрыемствах, дапамога беглым ваеннапалонным і збітым пілотам, узброенае супраціўленне. Найбольшы размах набыло ў СССР, Польшчы і Югаславіі, а з заходнееўрапейскіх краін — у Італіі. Асобныя атрады, разведвальна-дыверсійныя і арганізатарскія групы для дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Еўропы ствараліся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Самы вядомы з такіх атрадаў у 1942 годзе здзейсніў замах на імперскага пратэктары Багеміі і Маравіі Р. Гейдрыха.

Міжнародны дзень руху супраціўлення адзначаецца 10 красавіка.

Вынікі руху

Дзякуючы руху Супраціўлення, істотна паскорыўся разгром краін Восі. Таксама рух стаў яскравым прыкладам барацьбы супраць імперыялістычнай рэакцыі; знішчэння мірных жыхароў і іншых ваенных злачынстваў; за мір ва ўсім свеце.

Рух супраціўлення ў розных краінах

СССР

Югаславія

  • НВАЮ

Грэцыя

  • ЭЛАС
  • ЭККА
  • ЭДЭС
  • Рух Супраціўлення на Крыце

Албанія

  • НВФ
  • Балі Камбетар

Польшча

  • Армія краёва (да 14 лютага 1942 года — Саюз узброенай барацьбы)
  • Армія людова (да 1 студзеня 1944 года — Гвардыя людова)
  • Нацыянальныя ўзброеныя сілы
  • Сялянскія батальёны
  • Яўрэйская баявая арганізацыя
  • Яўрэйскі вайсковы саюз
  • Канфедэрацыя народа
  • Польская падпольная дзяржава
  • Рабоча-сялянская баявая арганізацыя
  • Саюз вызваленчай барацьбы
  • Саюз Рабоча-сялянскіх саветаў «Молат і серп»
  • Саюз сацыялістычнай моладзі «Спартакус»
  • Таварыства сяброў СССР

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі