Рэйд на Пулу — марскі рэйд праведзены 1 лістапада1918 года двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.
Мэтай рэйду было знішчэнне караблёў аўстра-венгерскага флота, які стаяў у заліве ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флот новастворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сербаў за некалькі гадзін да рэйду. Новым камандуючым флотам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Венгрыі Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў абвясціла нейтралітэт і праінфармавала пра гэта краіны Антанты адразу пасля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія баявыя плыўцы Рафаэле Расеці і Рафаэле Паалучы не ведалі пра гэта і прымацавалі да корпуса флагмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija») міны, якія ўзарваліся раніцай. Гэта прывяло да патаплення карабля і гібелі 400 членаў экіпажа разам з камандуючым флотам Вукавічам[2].