Рэлігія ў Славакіі
Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнання.
Асноўнай рэлігіяй у Славакіі з'яўляецца хрысціянства.
Большасць грамадзян Славакіі (62%) вызнаюць каталіцтва лацінскай традыцыі. Краіна падзелена на 8 дыяцэзій, у тым ліку 3 архідыяцэзіі.
Другая па велічыні група — пратэстанты (8.2%)[1], таксама ёсць грэка-каталікі (3,8%)[1] і праваслаўныя (0,9%). Праваслаўе распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[2].
Каля 2300 застаўшыхся яўрэяў спавядаюць іўдаізм, у той час як даваеннае яўрэйскае насельніцтва Славакіі складала прыкладна 120 000[3].
Да іншых рэлігій, якія распаўсюджаны ў Славакіі, адносяцца Вера Бахаі, індуізм і іслам.
13,4% насельніцтва краіны з'яўляецца атэістамі[1].
Да астатніх канфесій адносяцца каля 2,5% насельніцтва краіны[1]. 10,6% складаюць людзі, якія не вызначыліся з канфесійнай прыналежнасцю альбо адмовіліся паведамляць пра свой рэлігійны светапогляд.
Дынаміка росту рэлігійных канфесій у Славакіі на працягу апошняга стагоддзя
Веравызнанне | Перапіс 2011 | 2001 | 1991 | 1930 |
---|---|---|---|---|
Рымска-Каталіцкая Царква | 3 347 277 | 3 708 120 | 3 187 383 | 2 384 355 |
Славацкая Грэка-Каталіцкая Царква | 206 871 | 219 831 | 178 733 | 214 725 |
Праваслаўная Царква | 49 133 | 50 363 | 34 376 | 9 076 |
Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання | 316 250 | 372 858 | 326 397 | 400 258 |
Кальвінізм | 98 797 | 109 735 | 82 545 | 145 829 |
Сведкі Іеговы | 17 222 | 20 630 | 10 501 | - |
Метадызм (Metodizmus) | 10 328 | 7 347 | 4 359 | 152 |
Хрысціянскія цэрквы | 7 720 | 6 519 | 700 | - |
Апостальская царква | 5 831 | 3 905 | 1 116 | - |
Братэрскае адзінства баптыстаў | 3 486 | 3 562 | 2 465 | 1 745 |
Царква адвентыстаў cёмага дня | 2 915 | 3 429 | 1 721 | - |
Братэрская царква | 3 396 | 3 217 | 1 861 | 29 |
Іўдаізм | 1 999 | 2 310 | 912 | 136 737 |
Старакаталіцызм (Starokatolícka cirkev) | 1 687 | 1 733 | 882 | - |
Гусіты | 1 782 | 1 696 | 625 | 11 495 |
Новаапостальская царква | 166 | 22 | 188 | – |
Бахаі | 1 065 | – | – | – |
Мармоны | 972 | 58 | 91 | – |
Іншыя | 23 340 | 6 214 | 6 094 | 1 524 |
Без вызнання | 725 362 | 697 308 | 515 551 | 16 890 |
Не паведамілі | 571 437 | 160 598 | 917 835 | - |
Зноскі
- ↑ а б в г 2011 census. Славаччына Архівавана 7 красавіка 2020. ў The World Factbook
- ↑ Slovakia. Encyclopædia Britannica Online.
- ↑ Peter Vogelsang; Brian B. M. Larsen. The Danish Center for Holocaust and Genocide Studies(недаступная спасылка) (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2016.