Са́пара(яп.: 札幌市, слухацьⓘ) — чацвёрты па велічыні горад Японіі, найважнейшы эканамічны, прамысловы, адукацыйны і культурны цэнтр Хакайда, горад дзяржаўнага значэння Японіі, адміністрацыйны цэнтр губернатарства Хакайда. Плошча горада складае 1 121,12 км²,[1] насельніцтва — 1 896 207 чалавек (30 верасня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 691,35 чал./км². У горадзе размешчаны ўніверсітэт Хакайда.
Сапара — сталіца Зімовых Алімпійскіх гульняў1972 года і трох Зімовых Азіяцкіх гульняў 1986, 1990 і 2017 гадоў. Сапара — курорт, у наваколлях якога маецца мноства гарачых крыніц. Тут штогод праводзіцца Снежны фестываль, які прыцягвае больш за 2 млн турыстаў з усяго свету.
САПАРА // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.