Сацыялістычны інтэрнацыянал
Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) | |
---|---|
Socialist International | |
![]() | |
Лідар | Георгіяс Папандрэу |
Дата заснавання | 3 чэрвеня 1951 |
Штаб-кватэра |
![]() |
Краіна | |
Ідэалогія | Сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | Партыя еўрапейскіх сацыялістаў |
Маладзёжная арганізацыя | Міжнародны саюз маладых сацыялістаў |
Колькасць членаў | 153 арганізацыя |
Сайт | www.socialistinternational.org |
![]() |
Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) — міжнародная няўрадавая сацыял-дэмакратычная арганізацыя. Штаб-кватэра ў Лондане. Першапачаткова створаны ў 1864 годзе, аднавіў сваю дзейнасць у 1951 годзе ў Франкфурце-на-Майне (Германія) на арганізацыйным з’ездзе 34 сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый, пераважна з Еўропы. Лічыць сябе правапераемнікам II Інтэрнацыянала, а таксама Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала, які існаваў з 1923 года па Другую сусветную вайну і ў 1989 годзе афіцыйна адзначыў стагоддзе.
У 2009 годзе членамі Сацінтэрна з’яўляліся 156 партый з 126 краін, у тым ліку 116 партый з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі і маюць вырашальны голас, у 26 арганізацый статус кансультатыўных членаў з правам дарадчага голасу і 14 партый з’яўляюцца назіральнікамі.
Найстарэйшы член Сацінтэрна — Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ).
Галоўны праграмны дакумент — «Стакгольмская дэкларацыя прынцыпаў» — абвяшчае найважнейшымі палітычнымі каштоўнасцямі свабоду, справядлівасць, салідарнасць. Да гэтага галоўным дакументам лічылася Франкфурцкая дэкларацыя.
Вышэйшы орган Сацінтэрна — з’езд (кангрэс), які праводзіцца адзін раз у тры гады. У прамежках паміж з’ездамі яго дзейнасцю кіруе Савет, які склікаецца два разы ў год.
Партыі-паўнапраўныя члены[1]
Азія
Ізраіль — Авада-Партыя працы Ізраіля
Ізраіль — Мерэц-Яхад
Ірак — Патрыятычны саюз Курдыстана
Ліван — Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя
Малайзія — Партыя Дэмакратычнага Дзеяння
Манголія — Мангольская народная партыя
Непал — Непальскі кангрэс
Пакістан — Пакістанская народная партыя
Турцыя — Рэспубліканская народная партыя
Японія — Сацыял-дэмакратычная партыя
Амерыка
Аргенціна — Сацыялістычная партыя
Аргенціна — Грамадзянскі радыкальны саюз
Аруба — Народны выбарны рух
Барбадас — Барбадаская лейбарысцкая партыя
Балівія — Левы рэвалюцыйны рух — новая большасць
Бразілія — Дэмакратычная рабочая партыя
Венесуэла — Дэмакратычнае дзеянне
Венесуэла — Рух да сацыялізму
Гаіці — Саюз гаіцянскіх сацыял-дэмакратаў
Гватэмала — Нацыянальны саюз надзеі
Дамініканская Рэспубліка — Дамініканская рэвалюцыйная партыя
Канада — Новая дэмакратычная партыя
Калумбія — Калумбійская ліберальная партыя
Коста-Рыка — Нацыянальная ліберальная партыя
Мексіка — Інстытуцыйная рэвалюцыйная партыя
Мексіка — Партыя дэмакратычнай рэвалюцыі
Нідэрландскія Антыльскія астравы — Рух за Новыя Антылы
Нікарагуа — Сандынісцкі фронт нацыянальнага вызвалення
Панама — Дэмакратычная Рэвалюцыйная партыя
Парагвай — Рэвалюцыйная фебрэрысцкая партыя
Парагвай — País Solidario
Перу — Перуанская апрысцкая партыя
Пуэрта-Рыка — Партыя незалежнасці Пуэрта-Рыка
ЗША — Дэмакратычныя сацыялісты Амерыкі
Уругвай — Сацыялістычная партыя Уругвая
Уругвай — Кааліцыя «Новая прастора»
Чылі — Партыя за дэмакратыю
Чылі — Сацыял-дэмакратычная радыкальная партыя
Чылі — Сацыялістычная партыя Чылі
Эквадор — Партыя левых дэмакратаў
Ямайка — Народная нацыянальная партыя
Афрыка
Алжыр — Фронт сацыялістычных сіл
Ангола — Народны рух за вызваленне Анголы
Бенін — Сацыял-дэмакратычная партыя
Буркіна-Фасо — Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс
Гана — Нацыянальны дэмакратычны кангрэс
Гвінея — Аб'яднанне гвінейскага народа
Зімбабвэ — Рух за дэмакратычныя змены
Каба-Вердэ — Афрыканская партыя незалежнасці Каба-Вердэ
Камерун — Сацыял-дэмакратычны фронт
Кот-д’Івуар — Івуарскі народны фронт
Маўрыкій — Маўрыкійская Лейбарысцкая партыя
Маўрыкій — Маўрыкійскі Баявы Рух
Маўрытанія — Саюз дэмакратычных сіл
Малі — Альянс за дэмакратыю ў Малі — Панафрыканская партыя за свабоду, салідарнасць і справядлівасць
Малі — Аб'яднанне за Малі
Марока — Сацыялістычны саюз народных сіл
Мазамбік — ФРЭЛІМА
Намібія — СВАПА
Нігер — Партыя за дэмакратыю і сацыялізм Нігера
Сенегал — Сацыялістычная партыя Сенегала
Туніс — Дэмакратычнае Канстытуцыйнае Аб'яднанне
Экватарыяльная Гвінея — Канвергенцыя за сацыял-дэмакратыю
ПАР — Афрыканскі нацыянальны кангрэс
Еўропа
Аўстрыя — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі
Албанія — Сацыял-дэмакратычная партыя
Албанія — Сацыялістычная партыя Албаніі
Андора — Сацыял-дэмакратычная партыя
Арменія — Армянская рэвалюцыйная федэрацыя «Дашнакцуцюн»
Бельгія — Сацыялістычная партыя
Бельгія — Сацыялістычная партыя — Інакш
Балгарыя — Партыя «Балгарская сацыял-дэмакратыя»
Балгарыя — Балгарская сацыялістычная партыя
Боснія і Герцагавіна — Сацыял-дэмакратычная партыя Босніі і Герцагавіны
Боснія і Герцагавіна — Саюз незалежных сацыял-дэмакратаў
Вялікабрытанія — Лейбарысцкая партыя
Венгрыя — Венгерская сацыял-дэмакратычная партыя
Венгрыя — Венгерская сацыялістычная партыя
Германія — Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі
Грэцыя — Усегрэчаскі сацыялістычны рух
Данія — Сацыял-дэмакраты
Ірландыя — Партыя працы
Ісландыя — Сацыял-дэмакратычны альянс
Іспанія — Іспанская сацыялістычная рабочая партыя
Італія — Левыя дэмакраты
Італія — Італьянская сацыялістычная партыя
Кіпр — Рух за сацыял-дэмакратыю
Латвія — Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
Літва — Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы
Люксембург — Люксембургская сацыялістычная рабочая партыя
Паўночная Македонія — Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі
Мальта — Лейбарысцкая партыя Мальты
Малдова — Дэмакратычная партыя Малдовы
Нідэрланды — Партыя працы
Нарвегія — Нарвежская рабочая партыя
Польшча — Саюз дэмакратычных левых сіл
Польшча — Унія працы
Партугалія — Сацыялістычная партыя
Расія — «Справядлівая Расія»
Румынія — Сацыял-дэмакратычная партыя
Сан-Марына — Партыя сацыялістаў і дэмакратаў
Паўночная Ірландыя — Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя
Сербія — Дэмакратычная партыя
Сербія — Сацыял-дэмакратычная партыя Сербіі
Славакія — Курс — сацыяльная дэмакратыя
Славенія — Сацыял-дэмакраты
Фінляндыя — Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі
Францыя — Сацыялістычная партыя
Харватыя — Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі
Чарнагорыя — Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
Чарнагорыя — Сацыял-дэмакратычная народная партыя Чарнагорыі
Чэхія — Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя
Швецыя — Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі
Швейцарыя — Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі
Эстонія — Сацыял-дэмакратычная партыя Эстоніі
Акіянія
Кансультатыўныя члены Сацінтэрна[1]
Азербайджан — Сацыял-дэмакратычная партыя Азербайджана
Антыгуа і Барбуда — Лейбарысцкая партыя Антыгуа
Беларусь — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада)
Бурундзі — Дэмакратычны фронт Бурундзі (ФРАДЭБУ)
Венесуэла — «Мы можам» — PODEMOS
Усходні Тымор — Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора — ФРЭТІЛІН
Габон — Габонская партыя прагрэсу
Гамбія — Аб'яднаная дэмакратычная партыя
Гватэмала — Сацыял-дэмакратычная канвергенцыя
Гвінея-Бісау — Афрыканская партыя незалежнасці Гвінеі-Бісау і астравоў Зялёнага Мыса
Грэнландыя — партыя «Наперад»
Грузія — партыя «Сацыял-дэмакраты за развіццё Грузіі»[2]
Дамініка — Дамінікская лейбарысцкая партыя
Іран — Дэмакратычная партыя Іранскага Курдыстана
Емен — Еменская сацыялістычная партыя
Казахстан — Агульнанацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя
Намібія — Кангрэс дэмакратаў
Палесціна — Рух за нацыянальнае вызваленне Палесціны ФАТХ
Парагвай — Прагрэсіўная дэмакратычная партыя
Сент-Вінсент і Грэнадзіны — Аб'яднаная лейбарысцкая партыя
Сент-Кітс і Невіс — Лейбарысцкая партыя
Сент-Люсія — Лейбарысцкая партыя Сент-Люсіі
Тога — Дэмакратычная канвенцыя афрыканскіх народаў
Туніс — Дэмакратычны форум за працу і свабоды
Украіна — Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны
Філіпіны — Партыя грамадзянскага дзеяння Akbayan
Філіпіны — Філіпінская дэмакратычная сацыялістычная партыя
Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра — Турэцкая рэспубліканская партыя заяўка знаходзіцца на разглядзе
Партыі-назіральнікі[1]
Батсвана — Нацыянальны фронт Батсваны
Гаіці — Арганізацыя народнай барацьбы
ДР Конга — Саюз за дэмакратычны і сацыяльны прагрэс
Заходняя Сахара — Народны фронт за вызваленне Сегіет-эль-Хамра і Рыа-дэ-Ора (Палісарыа)
Індыя — Джаната даў (секулярысцкая)
Іарданія — Дэмакратычны сацыялістычны форум Іарданіі
Кенія — Рабочая партыя Кеніі
Кыргызстан — «Радзіма» — «Ата-Мекен»
Калумбія — Альтэрнатыўны дэмакратычны полюс
Малдова — Сацыял-дэмакратычная партыя Малдовы
Палесціна — Палесцінская нацыянальная ініцыятыва
Турцыя — Партыя дэмакратычнага таварыства
ЦАР — Патрыятычны фронт за прагрэс
ЦАР — Рух за вызваленне цэнтральна-афрыканскага народа
Гл. таксама
- Камінтэрн
- Інтэрнацыянал, песня
- Першы інтэрнацыянал
- Другі інтэрнацыянал
- Трэці інтэрнацыянал
- Сацыялістычны рабочы інтэрнацыянал
- Лонданскае бюро
- Чацвёрты інтэрнацыянал
Зноскі
- ↑ а б в Поўны спіс членаў Сацінтэрна (англ.)
- ↑ Сацыял–дэмакраты падтрымліваюць змены ў грузінскай палітыцы | Rabkor.ru Архівавана 30 верасня 2013.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Сацінтэрна Архівавана 23 красавіка 2006. (англ.) (фр.) (ісп.)