Сексуальны гвалт падчас Тыграйскага канфлікту
У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Падчас гэтых падзей былі неаднаразова зафіксаваныя выпадкі сексуальнага гвалту[1][2][3].
Хроніка
2021
- 4 студзеня: Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын пацярпелі ад сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групах. Многія жанчыны ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй, пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі. Некаторыя былі выкрадзены ўрадавымі сіламі[4].
- 21 студзеня: спецыяльны прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сексуальным гвалце ва ўмовах канфлікту Праміла Патэна выказала «вялікую заклапочанасць» з нагоды заяў мужчын з Мэкэле, вымушаных гвалтаваць членаў сям’і. Яна выказа ўдзячнасць за расследаванні і даклады Эфіопскай камісіі па правах чалавека і гатоўнасць устаноў ААН аказваць падтрымку эфіопскім уладам у «папярэджанні магчымых парушэнняў і рэагаванні на іх»[1].
- 23 студзеня: невядомая бежанка з Тыграя, апытаная агенцтвам Reuters, заявіла, што яе згвалтавалі пад пагрозай пісталета. Гвалтаўнік быў апрануты ва ўніформу ўрадавай арміі і казаў, што прэзерватыў не патрэбны. Супрацоўнікі гуманітарных арганізацый і лекары апісалі шматлікія паведамленні аб згвалтаваннях з боку апалчэння Фано і лаялістаў у такіх гарадах, як Рав’ян, Вукро, Адыграт і Мэкэле[5]. EEPA, спасылаючыся на невядомага тыграйскага лекара, паведаміла, што ў гарадах Адва і Аксум салдаты Эфіопіі і Эрытрэі стралялі ў людзей, якія былі сведкамі згвалтаванняў або спрабавалі дапамагчы ахвярам. У выніку жыхары перасталі рэагаваць на крыкі жанчын аб дапамозе[6].
- 25 студзеня: Упраўленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па каардынацыі гуманітарных пытанняў паведаміла аб «трывожным росце колькасці паведамленняў аб сексуальных злачынствах у Тыграі»[7].
- 30 студзеня: у сваёй заяве Дэбрэцыан Гебрэмікаэль, лідар паўстанцаў, пацвердзіў паведамленні аб сексуальных злачынствах урадавай арміі[8].
- 1 лютага: EEPA заявіла, што шасці маладым дзяўчатам з Мэкэле, згвалтаваным лаялістамі, пагражалі, каб тыя не паведамлялі пра здзейсненае і не звярталіся па медыцынскую дапамогу[6].
- 15 лютага: «Бі-бі-сі Ньюс» паведаміла, што лекар і актывістка за правы жанчын сумесна зарэгістравалі 200 дзяўчынак ва ўзросце да 18 гадоў, якія сведчалі аб тым, што яны сталі ахвярамі згвалтавання ў медыцынскіх цэнтрах і бальніцах Мэкэле. 18-гадовая школьніца, апытаная журналістамі, распавяла, як яна перажыла спробу згвалтавання, але нападнік тройчы стрэліў ёй у руку, прымусіўшы лекара ампутаваць яе, калі тая пазней прыбыла ў бальніцу[9].
- 28 лютага: Некалькі жанчыны з клініцы «Айдэр» у Мэкэле, былі згвалтаваны байцамі ўрадавай арміі па шляху з бібліятэкі ў свае спальні[10].
2022
- 16 лютага: арганізацыя «Amnesty International» апублікавала даклад, у якім абвінаваціла тыграйскіх паўстанцаў у згвалтаванні непаўналетніх. Інцыдэнты мелі месца ў канцы жніўня і пачатку верасня 2021 г. Паводле тэксту дакумента, «баевікі НФВТ наўмысна забілі дзясяткі чалавек, згвалтавалі дзясяткі жанчын і дзяўчынак, некаторым з якіх было ўсяго 14 гадоў, а таксама падвергнулі рабаванню прыватную і грамадскую ўласнасці ў двух раёнах рэгіёну Амхара на поўначы Эфіопіі»[11].
Колькасць ахвяр
У канцы сакавіка 2021 года агульная колькасць згвалтаванняў, зарэгістраваных ў пяці медыцынскіх установах Мэкэле, Адыграта, Вукро, Шырэ і Аксума, склала 512—516[12][13]. Толькі ў Адыграцкай бальніцы было зарэгістравана 170 згвалтаваных жанчын, прычым назіралася тэндэнцыя да павелічэння колькасці інцыдэнтаў[14]. Вафа Саід, каардынатар дапамогі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, чакаў, што праўдзівая колькасць згвалтаванняў будзе нашмат вышэй, таму што большасць медыцынскіх устаноў не функцыянавала[12]. Таксама кожная ахвяра згвалтавання, як правіла, паведамляла аб 20 іншых жанчын, якія былі згвалтаваны разам з ёй, што не паведамілі аб згвалтаванні ні ў адну бальніцу[13]. 25 сакавіка брытанскі парламентарый Хэлен Хэйс заявіла, што былі згвалтаваны 10 тысяч жанчын[15]. Да сярэдзіны красавіка Фасіка Амдэселасіе, высокапастаўлены чыноўнік грамадскага аховы здароўя ў пераходным урадзе Тыграя, заявіла, што па меншай меры 829 выпадкаў сексуальнага гвалту былі зарэгістраваны ў пяці дзеючых бальніцах з пачатку канфлікту[16].
Раследванне
31 студзеня 2021 года Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана Гебрэмікаэля аб сексуальным гвалце падчас вайны ў Тыграі, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў[17]. Для раследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі[18]. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы[19]. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «даныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых[20].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б United Nations Special Representative of the Secretary-General on Sexual Violence in Conflict, Ms. Pramila Patten, urges all parties to prohibit the use of sexual violence and cease hostilities in the Tigray region of Ethiopia . United Nations (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ Endeshaw, Dawit; Parvicini, Giulia (2020-11-04). "Ethiopia sends army into Tigray region, heavy fighting reported". Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала 2021-02-01. Праверана 2021-02-01.
- ↑ Lewis, David; Stewart, Phil (2020-12-08). "Exclusive: U.S. thinks Eritrea has joined Ethiopian war, diplomats say". Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала 2021-02-01. Праверана 2021-02-01.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 45 – 4 January 2021 . Europe External Programme with Africa (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ Georgy, Michael (2021-01-23). "'Choose - I kill you or rape you': abuse accusations surge in Ethiopia's war". Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала 2021-02-01. Праверана 2021-02-01.
- ↑ а б Situation Report EEPA HORN No. 73 – 1 February 2021 . Europe External Programme with Africa (31 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ Ethiopia - Tigray Region Humanitarian Update – Situation Report Last updated: 25 Jan 2021 . United Nations Office for the Coordination of Humanitarian Affairs (25 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Dr. Debretsion Gebremichael's Statement, 30 January 2021 . Eritrea Hub (31 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ "Ethiopia's Tigray crisis: 'I lost my hand when a soldier tried to rape me'". BBC News. 2021-02-15. Архівавана з арыгінала 2021-02-15. Праверана 2021-02-15.
{cite news}
: Неадпаведнасць часу ў|archive-date=
/|archive-url=
; прапануецца 2021-02-16 (даведка) - ↑ "Financial Times, AFP translators arrested in Ethiopia's Tigray region". Thomson Reuters. 2021-03-01. Архівавана з арыгінала 2021-03-02. Праверана 2021-03-02.
- ↑ Feleke, Bethlehem (February 16, 2022). "Amnesty International accuses Tigrayan rebel fighters of gang-raping children in Ethiopia". CNN. p. 1. Праверана February 16, 2022.
- ↑ а б "Men forced to rape family members in Ethiopia's Tigray region, says UN". The Irish Times. 2021-03-28. Архівавана з арыгінала 2021-03-28. Праверана 2021-03-28.
- ↑ а б Patta, Debora (2021-03-25). "Reports of executions and mass-rape emerge from the obscured war in Ethiopia's Tigray region". CBS News. Архівавана з арыгінала 2021-03-28. Праверана 2021-03-28.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 100 – 10 March 2021 . Europe External Programme with Africa (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ Conflict in Tigray Region of Ethiopia – Volume 691: debated on Thursday 25 March 2021 . Hansard (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ Health official alleges 'sexual slavery' in Tigray . Reuters. Reuters. Праверана 16 April 2021.
- ↑ "Removed leader of Ethiopia's Tigray promises 'resistance': Audio". Al Jazeera English. 2021-01-31. Архівавана з арыгінала 2021-01-31. Праверана 2021-02-01.
- ↑ "Joint taskforce established to investigate raised concern over violence against women in Tigray". Fana Broadcasting Corporate. 2021-01-31. Архівавана з арыгінала 2021-02-04. Праверана 2021-02-04.
- ↑ "Task force starts investigating alleged sexual violence in Tigray". Fana Broadcasting Corporate. 2021-02-03. Архівавана з арыгінала 2021-02-04. Праверана 2021-02-04.
- ↑ "Ethiopia confirms reports of rape in Tigray war". The Guardian (Nigeria). Agence France Presse. 2020-02-12. Архівавана з арыгінала 2021-02-13. Праверана 2021-02-13.