Сервеер (касмічная праграма)
«Серве́ер» (англ.: «Surveyor») — серыя амерыканскіх аўтаматычных касмічных апаратаў для даследавання Месяца; праграма іх распрацоўкі.
Пасля мяккай пасадкі на паверхню Месяца праводзіліся панарамныя здымкі, даследаванне грунту, таксама адпрацоўваліся некаторыя элементы праграмы «Апалон».
Маса «Сервеераў» на Зямлі каля 1 т, пасля пасадкі на Месяц каля 285 кг.
У 1966—1968 гадах былі запушчаны 7 «Сервеераў».
Літаратура
- «Сервеер» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сервеер (касмічная праграма)