Слупскі павет[1] (польск.: Powiat słupski) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Паморскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Слупск, які ў склад павета не ўваходзіць. Займае плошчу 2304 км². Насельніцтва павета складае 98 тыс. чалавек (на 2018 год).