Вялікі каштоўны камень, знойдзены ў Эрэборы. Пазней ён стаў называцца «Сэрца гары». Менавіта з-за яго ў канцы «Хобіта» адбылася вялікая спрэчка паміж Більба і Торынам.
Ацэлас
Рэдкая расліна, якая валодае асаблівымі якасцямі хуткага залечвання ранаў. У «Валадары пярсцёнкаў» узгадваецца некалькі разоў. З яго робяць адвар і прамываюць рану.
Меч, які быў выкаваны эльфамі. Яго знайшоў Більба Торбінс у пячоры троляў і даў яму такую назву пасля перамогі над павукамі ў Цемналессі. Пазней ён перадаў яго Фрода. У яго была асаблівасць, як і ў іншых эльфійскіх мячоў, свяціцца сінім святлом пры набліжэнні оркаў.
Метал, які здабываўся галоўным чынам у падзямеллях Морыі. Вельмі цвёрды, але пры гэтым вельмі лёгкі. З яго гномы рабілі кальчугі. Так, адна дасталася Більба, а пасля перайшла да Фрода.
Меч, выкаваны гномам Тэльхарам, належаў Элендзілу. Потым ён быў зламаны пад час Аблогі Барад-дура. Пасля яго перакавалі ў Раздоле і далі яму назву Андрыл. Ён перайшоў да Арагорна.
Дваццаць чароўных пярсцёнкаў, дзевятнаццаць з якіх выкавалі эльфы, а адзін таемна выкаваў Саўран. Тры былі аддадзены эльфам, сем — гномам, дзевяць — людзям.
Пярсцёнак Улады, выкаваны Саўранам у тайне ад эльфаў, каб захапіць усё Серадзем’е. Менавіта каб знішчыць яго, Фрода Торбінс пайшоў у цёмную краіну Мордар.
Сільмарылы
Тры каштоўныя камяні, створаныя Феанорам. З-за іх адбылася большасць падзей «Сільмарыліяна».
Літаратура
Лісты: Carpenter, Humphrey, ed. (1981), The Letters of J. R. R. Tolkien, Boston: Houghton Mifflin, ISBN 0-395-31555-7
Фостар: Foster, Robert (1971), The Complete Guide to Middle-earth, New York: Del Rey, ISBN 0-345-32436-6