Спіс кіраўнікоў Фландрыі

Герб графаў Фландрскіх

Графства Фландрыя ўзнікла ў 862 г., калі кароль заходніх франкаў Карл II Лысы перадаў вобласць да захаду ад Шэльды свайму зяцю Балдуіну Жалезнай Руцэ, які стаў першым маркграфам Фландрыі. Яго нашчадкі з розных дынастый кіравалі Фландрыяй да Вялікай французскай рэвалюцыі. Кіраўнікі з XII стагоддзі насілі тытул графа Фландрыі. Першапачаткова яны з'яўляліся васаламі каралёў Францыі, пакуль у 1526 г. Францыск I не саступіў сюзерэнітэт над Фландрыяй імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1405 г. Фландрыя ўвайшла ў склад Бургундскіх Нідэрландаў і разам з імі ў 1482 г. была ўспадкавана Габсбургамі. Пад уладай апошніх краіна заставалася да 1790 г. У перыяд Вялікай французскай рэвалюцыі Фландрыя была анексавана Францыяй, а з 1815 па 1830 г. знаходзілася ў складзе каралеўства Нідэрландаў. З 1831 г. Фландрыя ўваходзіць у склад Бельгіі, а тытул графа Фландрскага носяць малодшыя дзеці бельгійскіх каралёў.

Фландрскі дом (Бадуэніды)

  • 864879 : Бадуэн (Балдуін) I Жалезная Рука (пам. 879), граф Араса з 862 г.;
  • 879918 : Бадуэн (Балдуін) II Лысы (каля 863—918), сын папярэдняга;
  • 918964 : Арнульф I Старэйшы (каля 888—964), сын папярэдняга;
  • 958962 : Бадуэн (Балдуін) III Юны (каля 940—961), сын папярэдняга;
  • 965988 : Арнульф II Малодшы (каля 961—988), сын папярэдняга;
  • 9881035 : Бадуэн (Балдуін) IV Барадаты (каля 980—1035), сын папярэдняга;
  • 10351067 : Бадуэн (Балдуін) V Набожны (каля 1012—1067), сын папярэдняга;
  • 10671070 : Бадуэн (Балдуін) VI дэ Монс (каля 1030—1070), граф Эно з 1051 г., сын папярэдняга;
  • 10701071 : Арнульф III Няўдачлівы (каля 1055—1071), сын папярэдняга;
  • 10711093 : Роберт I Фрызскі (каля 1031—1093), рэгент графства Галандыя ў 1063, сын Балдуіна V;
  • 10931111 : Роберт II Іерусалімскі (каля 1065—1111), сын папярэдняга;
  • 11111119 : Бадуэн (Балдуін) VII Сякера (каля 1093—1119), сын папярэдняга.

Дынастыя Эстрыдсенаў

Нармандская дынастыя

Латарынгскі дом

Замак графаў Фландрыі

Фландрскі дом, лінія Эно

  • 12441280 : Маргарыта II (каля 1202—1280), графіня Эно, дачка Балдуіна IX.

Дом Дамп'ер

  • 12461251 : Вільгельм II (1224—1251), сын Маргарыты II і Гіёма II дэ Дамп'ера;
  • 12781305 : Гі дэ Дамп'ер (1225—1305), маркграф Намюра (з 1264), брат папярэдняга;
  • 13051322 : Роберт III Бецюнскі (каля 1247—1322), граф Неверскі (1272—1280), сын папярэдняга;
  • 13221346 : Людовік I Неверскі (каля 1304—1346), граф Неверскі (з 1322), граф дэ Рэтэль (c 1328), унук папярэдняга;
  • 13461384 : Людовік II Мальскі (1330—1384), граф Неверскі і граф дэ Рэтэль, пфальцграф Бургундыі і граф Артуа (c 1382), сын папярэдняга;
  • 13841405 : Маргарыта III Фландрская (1350—1405), графіня Неверская (1384), графіня дэ Рэтэль (1384—1402), пфальцграфіня Бургундыі і графіня Артуа, дачка папярэдняга.

Дынастыя Валуа, Бургундскі дом

Дынастыя Габсбургаў

Дынастыя Бурбонаў

Дынастыя Габсбургаў

Графы Фландрскія ў сучасную эпоху

Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя

  • 18401905 : Філіп Бельгійскі (1837—1905), прынц Бельгіі, сын Леапольда I, караля Бельгіі;
  • 19051909 : Альберт I (1875—1934), кароль Бельгіі (з 1909), сын папярэдняга;
  • 19101983 : Карл Бельгійскі (1903—1983), прынц Бельгіі, рэгент Бельгіі (1944—1950), сын папярэдняга.