Спіс манархаў Бахрэйна
Тытул Кароль Бахрэйна з'явіўся ў лютым 2002 года, калі тагачасны эмір Бахрэйна, Хамад ібн Іса аль-Халіфа абвясціў сябе каралём. У перыяд з 1783 па 1971 год кіраўнікі краіны называліся хакімамі Бахрэйна, а з 1971 па 2002 год — эмірамі Дзяржавы Бахрэйн. Гэтак жа, як хакімы і эміры, кароль з'яўляецца главой дзяржавы і валодае амаль абсалютнай уладай.
Спіс манархаў
Хакімы Бахрэйна (1783—1971)
- Шэйх Ахмад ібн Халіфа аль-Халіфа (1783 — 18 ліпеня 1795)
- Шэйх Абдала ібн Ахмад аль-Халіфа (1796 — красавік 1843), кіраваў разам з наступнымі:
- Шэйх Мухамад ібн Халіфа аль-Халіфа (красавік 1843 — 6 верасня 1868)
- Шэйх Алі ібн Халіфа аль-Халіфа (6 верасня 1868 — 28 верасня 1869)
- Шэйх Мухамад ібн Абдала аль-Халіфа (верасень 1869 — 1 снежня 1869)
- Шэйх Іса ібн Алі аль-Халіфа (снежань 1869 — 9 снежня 1932), кіраваў разам з наступным
- Шэйх Мухамад ібн Абдала аль-Халіфа (снежань 1869 — кастрычнік 1888), кіраваў разам з папярэднім
- Шэйх Хамад ібн Іса аль-Халіфа (9 снежня 1932 — 24 лютага 1942)
- Шэйх Салман ібн Хамад аль-Халіфа (24 лютага 1942 — 2 лістапада 1961)
- Шэйх Іса ібн Салман аль-Халіфа (2 лістапада 1961 — 16 жніўня 1971)
Эміры Дзяржавы Бахрэйн (1971—2002)
- Шэйх Іса ібн Салман аль-Халіфа (16 жніўня 1971 — 6 сакавіка 1999)
- Шэйх Хамад ібн Іса аль-Халіфа (6 сакавіка 1999 — 14 лютага 2002)
Кароль Бахрэйна (з 2002)
- Шэйх Хамад ібн Іса аль-Халіфа (14 лютага 2002 — наш час)