Старажытны Блізкі Усход
Старажытны Блізкі Усход | |
---|---|
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Блізкі Усход |
Вывучаецца ў | ancient Near Eastern studies[d] |
![]() |

Большая частка найстаражытных цывілізацый свету размяшчалася на тэрыторыі Блізкага Усходу, якая ўключала Месапатамію (сучасныя Ірак, паўднёва-ўсходняя Турцыя, паўночна-ўсходняя Сірыя), старажытны Егіпет (хоць большая частка Егіпта знаходзілася на крайнім паўночным усходзе Афрыкі), старажытны Іран (Элам, Мідыя, Парфія і старажытная Персія), Анатолію (сучасная Турцыя), Левант (сучасныя Сірыя, Ліван, Ізраіль, Палесціна і Іарданія), Мальту і старажытную Аравію.
Старажытны Блізкі Усход лічыцца калыскай цывілізацыі. Менавіта тут сталі ўпершыню практыкаваць круглагоднае інтэнсіўнае земляробства, тут упершыню ў свеце ўзніклі пісьмо, ганчарны круг, а затым кола і млынавы жоран, створана першая дзяржава, заканадаўства, а затым і першая імперыя. Тут упершыню аформіліся сацыяльнае расслаенне, рабаўладанне і арганізаваная ваенная справа, тут закладзены асновы такіх дысцыплін, як астраномія і матэматыка.
Вывучэннем Старажытнага Блізкага Усходу займаюцца такія дысцыпліны, як блізкаўсходняя археалогія і гісторыя старажытнага свету. Пачатковым пунктам яе адліку лічыцца ўзнікненне дзяржавы Шумер у 4 тыс. да н.э., уключаючы бронзавы і жалезныя вякі, а ў якасці канчатковай даты разглядаецца або Ахеменідскае заваяванне ў 6 ст. да н.э., або заваяванне Аляксандра Македонскага ў 4 ст. да н.э.
Літаратура
- История Древнего Востока, тт. 1-2.
- Fletcher, Banister; Cruickshank, Dan, Sir Banister Fletcher’s a History of Architecture, Architectural Press, 20th edition, 1996 (first published 1896). ISBN 0-7506-2267-9. Cf. Part One, Chapter 4.
- William W. Hallo & William Kelly Simpson, The Ancient Near East: A History, Holt Rinehart and Winston Publishers, 2nd edition, 1997. ISBN 0-15-503819-2.
- en:Jack Sasson, The Civilizations of the Ancient Near East, New York, 1995
- Marc Van de Mieroop, History of the Ancient Near East: Ca. 3000-323 B.C., Blackwell Publishers, 2nd edition, 2006 (first published 2003). ISBN 1-4051-4911-6.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старажытны Блізкі Усход