Старамаёрскэ
Вёска
| ||||||||||||
Старамаёрскэ (укр.: Старомайорське) — вёска Вэлыканавасілкаўскай пасялковай абшчыны Валнавахскага раёна Данецкай вобласці ва Украіне.
Агульныя звесткі
Вёска размешчана на левым беразе р. Мокрыя Ялы. Адлегласць да цэнтра грамады складае каля 14 км і праходзіць па аўтадарозе Т 0518.
Землі вёскі мяжуюць з тэрыторыяй вёскі Прыютнэ Запарожскай вобласці.
Гісторыя
XIX стагоддзе
Вёска заснавана ў пачатку XVIII стагоддзя. Казацкае паселішча адносілася да Кальміускай паланкі Запарожскай Сечы.
Па дадзеных на 1859 год у вёсцы Маёрскае Аляксандраўскага павета Кацярынаслаўскай губерні знаходзіцца 885 асоб (435 мужчын і 450 — жанчын), налічвалася 136 дваравых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква і завод, праводзіліся 2 кірмашы ў год.
Па стане на 1886 год у былой уласніцкай вёсцы Маёрскае, цэнтр Маёрскай воласці Марыупальскага павета Кацярынаслаўскай губерні, пражывала 1371 асоба, налічвалася 83 дваравых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, крама, 2 вінныя скляпы, саладоўня, вінакурны завод і паравы млын, 2 кірмашы ў год.
Паводле перапісу 1897 года колькасць насельніцтва вырасла да 1093 асоб (571 мужчыны і 522 — жанчыны), з якіх 1075 — праваслаўнай веры.
У 1908 годзе ў вёсцы пражывала 1102 асобы (541 мужчына і 561 — жанчын), налічвалася 204 дваровыя гаспадаркі.
XXI стагоддзе
Да 2020 года пасёлак уваходзіў у склад Вэлыканавасілкаўскага раёна. З 17 ліпеня 2020 года ўвайшоў у склад Вэлыканавасілкаўскай пасялковай абшчыны, Валнавахскага раёна[1][2].
Расійска-украінская вайна
У сакавіку 2022 года акупаваны УС РФ.
27 ліпеня 2023 года байцы 35-й брыгады марской пяхоты і 7-га асобнага батальёна «Арэй» 129-й Крыварожскай брыгады тэрабароны УСУ вызвалілі вёску ад расійскай акупацыі[3].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2001 года насельніцтва вёскі складала 840 чалавек, з іх 62,62 % адзначылі роднай мовай украінскую, 37,14 % — рускую і 0,24 % — беларускую[4].
Вядомыя асобы
- Барыс Якаўлевіч Ластавенка (нар. 25 чэрвеня 1946) — украінскі рускамоўны паэт, член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны.
Зноскі
- ↑ Про утворення та ліквідацію районів (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ Автор. Старомайорське - Донецька область . decentralization.gov.ua. Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ ЗСУ ЗВІЛЬНИЛИ СЕЛО СТАРОМАЙОРСЬКЕ НА ПІВДНІ (КАРТА) . Дзеркало тижня.
- ↑ Розподіл населення за рідною мовою, Донецька область . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2 верасня 2016.
Спасылкі
- Старомайорское ў гісторыі гарадоў і вёсак Украіны Архівавана 15 студзеня 2015.