Сутыкненне ў аэрапорце Ханэда
Сутыкненне ў аэрапорце Ханэда | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 2 студзеня 2024 |
Час | 17:47 |
Характар | сутыкненне на УПП |
Прычына | усталёўваецца |
Месца | Ханэда, Токіа |
Загінулыя | 5 |
Параненыя | 18 |
Паветранае судна | |
Борт за 8 месяцаў да здарэння. |
|
Мадэль | Airbus A350-941 |
Пункт вылету | Сапара |
Пункт прызначэння | Ханэда |
Рэйс | JL516 |
Бартавы нумар | JA13XJ |
Дата выпуску | 20 верасня 2021 (першы палёт) |
Пасажыры | 367 |
Экіпаж | 12 |
Загінулыя | 0 |
Параненыя | 17 |
Выжылых | 379 (усе) |
Другое паветранае судна | |
Борт за два гады да здарэння. |
|
Мадэль | DHC-8-315 Dash 8 |
Авіякампанія | Берагавая ахова Японіі |
Пункт вылету | Ханэда |
Пункт прызначэння | Ніігата |
Бартавы нумар | JA722A |
Дата выпуску | 18 лютага 2009 |
Экіпаж | 6 |
Загінулыя | 5 |
Параненыя | 1 |
Выжылых | 1 |
Сутыкненне ў аэрапорце Ханэда — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 2 студзеня 2024 года. Авіялайнер Airbus A350-941 авіякампаніі Japan Airlines выконваў планавы ўнутраны рэйс JAL516 па маршруце Сапара—Токіа, калі пры пасадцы ў аэрапорце прызначэння сутыкнуўся з DHC-8-315 Dash 8 берагавой аховы Японіі. Усе, хто знаходзіўся на борце рэйса JL516 (367 пасажыраў і 12 членаў экіпажа), выжылі, з іх 17 атрымалі раненні. Аднак на другім борце з 6 членаў экіпажа толькі камандзір паветранага судна змог паспяхова эвакуявацца з цяжкімі траўмамі[1][2][3][4][5].
У выніку сутыкнення абодва самалёты загарэліся. Дадзенае здарэнне стала першай, і на студзень 2024, адзінай стратай Airbus A350. Праз аварыю аэрапорт Ханэда быў зачынены на некалькі гадзін[1][2][6].
Заўвагі
- ↑ а б Bailey, Joanna. Breaking: Japan Airlines Airbus A350 Lands Engulfed In Flames In Tokyo (англ.). Simple Flying (2 студзеня 2024). Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ а б Japan Airlines plane fire: Concerns for coastguard crew as 379 escape passenger plane(нявызн.). BBC News. Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ "Japan Airlines plane collides with coast guard aircraft in flames". Vanguard.
- ↑ JA722A Japan Coast Guard De Havilland Canada DHC-8-315Q MPA (англ.). www.planespotters.net (2 студзеня 2024). Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ "Japan Airlines plane crash: All 367 passengers escape". The Washington Post. 2 января 2024.
{cite news}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Plane engulfed in flames at Japan airport after collision kills 5 (англ.). NBC News (2 студзеня 2024). Праверана 2 студзеня 2024.