Сцяг Кувейта
Сцяг Дзяржавы Кувейт | |
---|---|
Зацверджаны | 7 верасня 1961 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Кувейта — адзін з дзяржаўных знакаў Кувейта. Уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос роўнай шырыні. Зверху размешчана паласа зялёнага колеру, ніжэй — белага, пад ёй — чырвонага. Ад заснавання сцяга адыходзіць трапецыя чорнага колеру, якая займае 1/2 шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да даўжыні — 1:2.
Сцяг прыняты ў 1961 г. Выкарыстоўваецца на сушы як грамадзянскі і дзяржаўны сцяг, на моры — як грамадзянскі, дзяржаўны і ваенны сцяг. Белы колер сімвалізуе імкненне да справы, чорны — палі бітваў, зялёны — пашы, чырвоны — кроў, пралітую ў баях з ворагамі.
Галерэя