Сцяг Шры-Ланкі
Сцяг Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка | |
---|---|
Зацверджаны | 22 мая 1972 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Шры-Ланкі быў прыняты ў якасці асноўнага дзяржаўнага сімвала ў 1948 годзе. З таго часу яго выгляд зведаў толькі малаважныя змены.
Пасля набыцця Шры-Ланкай незалежнасці ў 1948 годзе пад назвай Цэйлон, быў прыняты старажытны сцяг каралеўства Кандзі, які ўяўляў сабой чырвонае поле з залатым львом, які сціснуў у лапе шаблю («сінгальскі леў»). Леў увасабляе прабацьку цэйлонцаў. У 1951 годзе на сцяг былі дададзены зялёная і аранжавая палосы, якія сімвалізуюць мусульманскую і індуісцкую меншасці адпаведна, а чырвонае поле ўяўляе будысцкую большасць.
У 1972 годзе, калі краіна была пераназвана ў Шры-Ланку, чатыры лістка свяшчэннага будыйскага дрэва пайпул (фігавае) былі дададзены ў вуглы чырвонага поля. Лісткі сімвалізуюць каханне, спачуванне, паразуменне і самавалоданне. Гэта версія сцяга стала афіцыйнай у 1978 годзе.
Гісторыя
-
Сцяг Брытанскага Цэйлона, 1875—1948