Сываратачная хвароба
Сываратачная хвароба | |
---|---|
МКХ-10 | T80.6 |
МКХ-9 | 999.5 |
DiseasesDB | 11970 |
MedlinePlus | 000820 |
eMedicine | med/2105 |
MeSH | D012713 |
![]() |
Сываратачная хвароба[1] — алергічнае захворванне, якое развіваецца пры лячэнні імуннымі сывараткамі жывёльнага паходжання.
Уяўляе сабой імунную рэакцыю на ўвядзенне чужародных бялкоў сывараткі, якая заключаецца ва ўтварэнні вялікай колькасці злучальных іх антыцел плазмацытамі арганізма чалавека. Гэта рэакцыя ёсць прыватным выпадкам гіперчуллівасці III тыпу. Антыцелы чалавека звязваюць чужародныя бялкі, утвараючы імунныя комплексы. Пры гэтым фагацытоз і камплімент-залежны лізіс комплексаў антыген-антыцел адбываецца павольна, дазваляючы ім аказваць пашкоджвальнае дзеянне на арганізм. Упершыню апісаў гэта захворванне аўстрыйскі імунолаг Піркэ.
Сімптомы
Крыніцы
- ↑ ТСБМ. Т. 5-1. — С. 430
Літаратура
- Семяненя І. М. Сы́варатачная хваро́ба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).