Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў
Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Сергѐй Фёдорович Ахромѐев | ||||||||
Ахрамееў у 1988 годзе | ||||||||
Дата нараджэння | 5 мая 1923[1][2] | |||||||
Месца нараджэння | ||||||||
Дата смерці | 24 жніўня 1991[1] (68 гадоў) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Месца пахавання | ||||||||
Альма-матар | ||||||||
Грамадзянства | ||||||||
Прыналежнасць |
![]() |
|||||||
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія | |||||||
Гады службы | 1940—1988 | |||||||
Званне | ||||||||
Камандаваў |
Генеральны штаб Далёкаўсходняя ваенная акруга ад узвода да танкавай арміі |
|||||||
Бітвы/войны |
Вялікая Айчынная вайна Афганская вайна |
|||||||
Узнагароды і званні |
Замежныя ўзнагароды:
|
|||||||
![]() |
Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў (5 мая 1923—24 жніўня 1991, Масква, СССР) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза.
Біяграфія
Пачаў ваенную службу ў 1940 годзе, паступіўшы ў ваенна-марское вучылішча. Уступіў у КПСС у 1943 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір узвода марской пяхоты, ад’ютант, начштаба батальёна, камандзір батальёна, ваяваў на Сталінградскім, Ленінградскім, 4-м Украінскім і Паўднёвым франтах. Быў узнагароджаны за ўдзел у абароне Ленінграда падчас блакады.
Пасля вайны камандзір танкавага батальёна, начальнік штаба і камандзір танкавага палка, намеснік камандзіра, начальнік штаба і камандзір танкавай дывізіі. У 1952 скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў і ў 1967 Ваенную акадэмію Генштаба.
З 1967 1-й намеснік камандуючага і камандуючы арміяй, начальнік штаба — 1-й намеснік камандуючага войскамі ДВА. З 1974 года — намеснік начальніка, з 1979 года — першы намеснік начальніка, а ў 1984—1988 гг. — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР і першы намеснік міністра абароны СССР.
Лаўрэат Ленінскай прэміі 1980 года за даследаванне і распрацоўку новых сістэм аўтаматызаванага кіравання Узброенымі Сіламі. З 1981 года — кандыдат, а ў 1983—1990 гг. — член ЦК КПСС. У 1982 годзе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1983 годзе атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза. З 1988 года — дараднік старшыні Прэзідыўма ВС СССР, з мая 1989 года — дараднік старшыні ВС СССР. З сакавіка 1990 года — дараднік Прэзідэнта СССР.
Маршал Ахрамееў падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, але ў ім не ўдзельнічаў. Пасля паражэння ДКНС, 24 жніўня 1991 года скончыў жыццё самагубствам, напісаўшы ў перадсмяротнай запісцы:
«Не могу жить, когда гибнет моё Отечество и уничтожается всё, что я всегда считал смыслом моей жизни. Возраст и прошедшая моя жизнь дают мне право из жизни уйти. Я боролся до конца. Ахромеев».
Неўзабаве пасля пахавання магіла Ахрамеева была разрабавана, скрадзены мундзір Маршала разам з узнагародамі. Злачынцы не знойдзены.